23 красавiка 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадэрнізацыя» абышлася ў $30 мільярдаў

4
«Мадэрнізацыя» абышлася ў $30 мільярдаў

30 мільярдаў даляраў за апошнія чатыры гады ўклала ў «мадэрнізацыю» Беларусь.

Пра гэта 9 чэрвеня ў інтэрв'ю сербскім СМІ заявіў Лукашэнка, піша БелТА.

«У нас таксама былі праблемы, якія перажывае Сербія, у нас былі спыненыя практычна ўсе прадпрыемствы, у нас не было прадуктаў харчавання, а сёння мы экспартуем іх на 7 мільярдаў даляраў», - распавёў Лукашэнку пра сваё бачанне падзеяў дваццацігадовай даўніны ў Беларусі.

«Але нашы суседзі, магчыма і Сербія, знайшлі выхад у дзяльбе ўжо створанага нацыянальнага багацця - вось вырашылі ўсё прыватызаваць, падзяліць, раздаць, разрэзаць на кавалкі... Мы гэтым шляхам не пайшлі. Мы былі не супраць продажу прадпрыемстваў, іх акцыянавання, прыватызацыі, але кожны прадавец хоча атрымаць вялікую цану, а вялікую цану заплацяць, калі прадпрыемства будзе функцыянаваць, калі яно будзе працаваць і прадаваць прадукцыю. Таму была выбудаваная лінія на тое, каб падняць нашы прадпрыемствы з каленяў, запусціць іх і вырабляць прадукцыю, патрэбную на сусветным рынку», - адзначыў Лукашэнка.

«За чатыры гады гэтай пяцігодкі, а яна ў наступным годзе заканчваецца, мы ў мадэрнізацыю вытворчасці ўклалі ўжо 30 млрд. даляраў. Гэта вялікія грошы для нашай краіны. А немалыя грошы ўкладзеныя былі і ў папярэднія пяцігодкі. Я думаю, недзе пад 120-130 млрд. даляраў за 20 гадоў мы інвеставалі ў нашу эканоміку, а гэта новае абсталяванне, гэта мадэрнізаваныя прадпрыемствы, якія ўжо могуць канкурыраваць на сусветным рынку», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках