20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія навукоўцы напішуць падручнік гісторыі для беларускіх школьнікаў

10
Расейскія навукоўцы напішуць падручнік гісторыі для беларускіх школьнікаў

Вучоныя Беларусі і Расеі распрацоўваюць канцэпцыю школьнага дапаможніка для пазакласнага чытання гісторыі двухбаковых стасункаў.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота пасля сканчэння пленарнага пасяджэння VIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання», паведамляе БелТА.

Рыгор Рапота адзначыў, што сам ён акуратна падыходзіць «да фіксацыі нейкіх непарушных ісцін ў гістарычных падручніках. Хоць тое, што ўжо прайшло апрабацыю грамадскай думкай і навукай, можа быць дакладна зафіксавана, каб даць арыенціры моладзі».

Гаворачы аб значэнні медыяфоруму, Рыгор Рапота адзначыў, што такія сустрэчы дазваляюць не толькі даведацца нешта новае, але і абазначыць сваю пазіцыю ў актуальных пытаннях.

Дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» дадаў, што ён выступае за як мага больш глыбокае асвятленне ў СМІ расейска-беларускіх праектаў.

Медыяфорум працягне сваю працу да 25 траўня. Пленарнае пасяджэнне праходзіць сёння ў гарадскім пасёлку Мір Гарадзенскай вобласці. Сярод заяўленых у праграме тэмаў «Сродкі масавай інфармацыі: гістарычная місія ў захаванні і развіцці гісторыка-культурнай спадчыны», «Мова, нацыянальная літаратура як фактары суверэнітэту дзяржаў і яднання народаў».

Адзначым, што ў Расеі ўжо некалькі месяцаў вядуцца спрэчкі аб «адзіным падручніку гісторыі». З ініцыятывай яго выдання выступіў Уладзімір Пуцін. У лютым ён заявіў, што мяркуе патрэбным распрацаваць для сярэдняй школы адзіныя падручнікі гісторыі Расеі, якія будуць пазбаўленыя ўнутраных супярэчнасцяў і двайных тлумачэнняў. Навукоўцы і грамадскасць раскрытыкавалі гэтую ідэю, мяркуючы, што яе рэалізацыя паслужыць аднабаковаму асвятленню гісторыі ў інтарэсах улады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках