19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Скрабец: «Дэпутаты» ўжо прызначаныя

33
Сяргей Скрабец: «Дэпутаты» ўжо прызначаныя

Галасы на «выбарах» ніхто лічыць не будзе.

Пра гэта «Белорусскому партизану» заявіў былы кіраўнік групы «Рэспубліка» ў «палаце прадстаўнікоў» Сяргей Скрабец.

За апошнія 10 гадоў былы палітык, цяпер - беспрацоўны, два разы вылучаўся кандыдатам на мясцовых «выбарах», тры разы - у «палату прадстаўнікоў», два разы - у прэзідэнты. Усе этапы беларускага правасуддзя ён праходзіў неаднаразова з вядомым вынікам. Таму на мясцовыя «выбары» 2014 года Скрабец папросту не пайшоў.

«У «парламент» я абіраўся ў Лідзе ў 2000 годзе: я там нарадзіўся і вырас. Тады камісіі яшчэ рэальна падлічвалі галасы. Мне ўдалося выйграць «выбары» ў кандыдата ад улады з адрывам у два разы. Зараз ніхто галасы не лічыць, проста пішуць даведзеныя зверху лічбы. Кандыдатуры ўзгадняюцца за тры гады да пачатку «выбараў». Спісы «дэпутатаў» наступнага «парламента» ўжо зацверджаныя.

Дзіўна, вядома, але каб стаць «дэпутатам», не трэба мець вышэйшай адукацыі, каб прымаць і распрацоўваць законы, па якіх жыве наша дзяржава, не трэба мець юрыдычнай адукацыі. Гэта прыкладна тое ж самае, як калі б нам дазволілі выбіраць сабе лекараў, у якіх няма медыцынскай адукацыі. Галоўнае, каб яны былі адданымі слугамі Лукашэнкі, у якога таксама, дарэчы, няма юрыдычнай адукацыі. Намі кіруюць невукі. Таму так і жывем. Спытайце ў любога «дэпутата», чым ён займаецца ў «парламенце». Упэўнены, ні адзін з іх не адкажа на гэтае дзіўнае пытанне. Спытаеце ў любога з мінакоў, хоць у тысячы, назваць прозвішча хоць аднаго «дэпутата» - не ўспомняць ніводнага», - перакананы ён.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках