20 красавiка 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмэр: Лукашэнка баіцца эфекту даміно

51
Дэвід Крэмэр: Лукашэнка баіцца эфекту даміно

Сітуацыя ў Беларусі вельмі нестабільная, лічыць эксперт.

Беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка занепакоены тым, што адбываецца ва Украіне і ўважліва сачыў за гэтым, на што паказвае яго заява аб тым, што ў Беларусі Еўрамайдана не будзе, сцвярджае кіраўнік міжнароднай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер.

Паводле яго слоў, пасля таго, як усяму свету была прадэманстраваная раскоша рэзідэнцыі зрынутага прэзідэнта Віктара Януковіча, у радавых беларусаў узнікаюць пытанні, звязаныя з рэзідэнцыяй Лукашэнкі ў Драздах.

Так Дэвід Крэмер адказаў на пытанне charter97.org пра тое, якія наступствы можа мець сітуацыя ва Украіне для рэжыму Лукашэнкі.

«Асабіста заяўляючы, што Еўрамайдана ў Беларусі не будзе, Аляксандр Лукашэнка ясна паказаў сваю занепакоенасць. Дыктатары баяцца ўлады народа. Без сумневаў, Лукашэнка ўважліва сачыў за тым, што адбываецца ў суседняй краіне. На мяжы з Украінай спынялі аўтобусы, людзей арыштоўвалі падчас пратэстаў супраць уварвання ў Крым. Гэта сігналы таго, што рэжым баіцца эфекту даміно», - лічыць ён.

Акрамя таго, Крэмер паказаў на нестабільную сітуацыю ў самой Беларусі.

«Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі далёка не ўстойлівая і рэзідэнцыя Януковіча ў Межыгор'і выклікае ў радавых беларусаў цікавасць да рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах», - падкрэсліў ён.

Крэмер таксама адзначыў, што беларускі рэжым ужо аддаў Расеі кантроль у асноўных для краіны сферах.

«Больш за тое, у Расеі няма патрэбы здзяйсняць інтэрвенцыю ў Беларусь, паколькі Лукашэнка ўжо аддаў Расеі кантроль у ключавых сферах і адзіныя існуючыя астраўкі свабоды і незалежнасці застаюцца толькі ў грамадзянскай супольнасці Беларусі», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках