banner1 banner1 banner1

10.10.2007

Ці патаннеюць паслугі для абанентаў Velcom? 2

10:45, — Hi-tech

Каментуючы пакупку беларускага сотавага аператара, прадстаўнікі Telekom Austria паабяцалі прынесці свае ноў-хаў на беларускі рынак, падкрэсліўшы, што бачаць гэтае пагадненне адным з самых выгодных за апошні час, а кампанію МЦС – адной з самых прыбытковых. А якія выгоды абяцае гэтае пагадненне абанентам Velcom?

Прыватызаваўшы найбуйнейшага мабільнага аператара, Беларусь "зрабіла значны крок у кірунку да СГА", – падкрэсліваюць прадстаўнікі Telekom Austria. А вось на танны роўмінг па адзіных еўрапейскіх тарыфах беларусам разлічваць не прыходзіцца па прычыне цалкам зразумелай: Беларусь пакуль не ў ЕЗ. Хоць у будучыні, як абяцаюць новыя ўладальнікі сотавага аператара, і магчыма некаторае паніжэнне тарыфаў, паведамляе «Завтра твоей страны».

Паводле новых правіл ЕЗ, з 30 верасня кошт хвіліны выходнага званка пры знаходжанні ў роўмінгавай зоне ЕЗ не можа перавышаць 49 еўрацэнтаў, а ўваходнага – 24 еўрацэнты. Праз год планка будзе паніжаная яшчэ больш. У пералічэнні на беларускія рублі гэта значыць, што цяпер роўмінг у ЕЗ каштуе – 1.480 беларускіх рублёў выходныя званкі і 730 беларускіх рублёў – уваходныя.

Беларускія абаненты сеткі Velcom цяпер могуць прымаць званкі з свайго і на сваёй нумар, знаходзячыся ў 141 краіне свету – ад Аўстрыі да Японіі. Дамовы аб падаванні паслугі "міжнародны роўмінг" падпісаныя з 245 кампаніямі-сотавымі аператарамі. Па сутнасці, можна заставацца "на сувязі" ў любой кропцы свету. Праўда, каштуе гэта даволі дорага.

Так, знаходзячыся ў Аўстрыі, абаненты сеткі Velcom за ўваходны званок павінны заплаціць ад 750 да 1.500 беларускіх рублёў (у залежнасці ад тарыфнага плану). Выходны званок на аўстрыйскі нумар каштуе 2.345 беларускіх рублёў. Яшчэ даражэй абыдзецца званок на радзіму – 3.198 беларускіх рублёў.

Званок дадому з Бельгіі будзе каштаваць 4.442 беларускіх рублёў, з Вялікабрытаніі – 6.446, з Нямеччыны – ад 2.843 да 3.518 (у залежнасці ад абранага аператара).

Нагадаем, 3 кастрычніка найбуйнейшая тэлефонная кампанія Аўстрыі Telekom Austria AG паведаміла пра пакупку 70% акцый кіпрскай кампаніі SB Telekom, якая з пачатку верасня кантралявала кампанію "Мабільная лічбавая сувязь" за суму ў 730 млн. ЕUR, уключна доўг. Гэтыя грошы аўстрыйцы заплацяць да канца гэтага года з сродкаў "ужо наяўных крэдытных ліній". А да канца 2010 года Telekom Austria мае намер купіць астатнія 30% за суму ў 320 млн. ЕUR. МЦС ацэненая ў суму амаль у 5,9 разоў больш, чым чаканы ў 2008 годзе прыбытак беларускай кампаніі да выплаты падаткаў, працэнтаў, пераацэньвання і амартызацыі.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5167)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5042)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4539)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4505)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4412)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4176)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4167)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3700)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3527)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3360)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: