9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мілінкевіч: «Шчыра ўдзячны кожнаму, хто праявіў асабістую мужнасьць»

Аляксандр Мілінкевіч: «Шчыра ўдзячны кожнаму, хто праявіў асабістую мужнасьць»

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч падзякаваў беларусаў за ўдзел у Еўрапейскім Маршы. “Дарагія суайчыннікі! Шчыра ўдзячны кожнаму з Вас, хто ў чарговы раз праявіў асабістую мужнасьць, прысвяціўшы нашай Беларусі і справе еўрапейскага выбару дзень 14 кастрычніка. Мы даказалі, што ў Беларусі ёсць людзі, адданыя нашай Айчыне і гатовыя бараніць яе нацыянальны інтарэс”, -- заявіў Мілінкевіч.

Палітык таксама ўдзячны еўрапейскім палітыкам і дыпламатам за сталую ўвагу да Беларусі і падтрымку барацьбы беларусаў за Свабоду і еўрапейскую будучыню Беларусі.

“14 кастрычніка мы адваявалі сабе частку грамадскай прасторы, мы паказалі, што мы моц і таму ўлада была вымушаная лічыцца з намі ды ісці на саступкі. Але не забывайма пра дзесяткі затрыманых і нясправядліва асуджаных напярэдадні Еўрапейскага Маршу, не забывайма пра палітычных вязняў і сістэму палітычнага пераследу, навязаную беларускаму грамадству. Мы на самым пачатку нашага шляху ў аб’яднаную Еўропу. Гэты шлях палягае на нашай большай адказнасці і волі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Мы патрабуем ад улады выканання 12 ўмоваў Еўразвязу, паколькі выкладзеныя там крокі адпавядаюць інтарэсам кожнага грамадзяніна Беларусі. Мы патрабуем пачатку роўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу ўлады з незалежным грамадствам.

Мы не адны. Нас шмат у нашай краіне, у нас вялікае кола добрых сяброў па ўсім свеце, з намі Бог, дух продкаў, наша вера і прага да Свабоды. Толькі еўрапейская Беларусь мае будучыню як дзяржава, як нацыя свабодных і заможных людзей”, -- заявіў Мілінкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках