Пуцін паставіў на чале «саюза» свайго чалавека
- 15.10.2007, 13:32
19 кастрычніка прэм'ер-міністр Расеі Віктар Зубкоў у Менску правядзе пасяджэнне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі ў якасці новага старшыні «саюзнага» урада.
Па словах намесніка кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта ў Менску Анатоля Камісарчука, сёння Зубкоў зацверджаны на пасадзе старшыні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы». "Усе фармальнасці выкананыя, чарговае пасяджэнне саюзнага Саўміна мусіць прайсці 19 кастрычніка ў беларускай сталіцы", – адзначыў Камісарчук.
Як паведамілі ў менскім прадстаўніцтве Пастаяннага камітэта, на пасяджэнні Саўміна «саюза» мяркуецца разгледзець вынікі выканання саюзнага бюджэту і развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першым паўгоддзі 2007 года. Акрамя таго, Камісарчук адзначыў, што на пасяджэнні будзе таксама абмяркоўвацца ход падрыхтоўкі праекту бюджэту «саюза» на 2008 год.