banner1 banner1 banner1

16.10.2007

Палітвязень Андрэй Клімаў зьмешчаны ў «карантын» Мазырскай калёніі

11:21, — Палітыка

Аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі, палітвязьня Андрэя Клімава цягам трох дзён перавозілі зь Менску ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму. Варта заўважыць, што чыгункай зь Менску да Мазыра 328 кілямэтраў. Звычайны цягнік гэтую адлегласьць пераадольвае за сем гадзінаў.

Як патлумачыў “Радыё Свабода” былы палітвязень Валер Леванеўскі, “асуджаных прывозяць у калёнію не па адным, а групай, каб запоўніць цэлы вагон. Дзеля гэтага іх назапашваюць у гэтак званых перасыльных турмах, якія звычайна знаходзяцца на вузлавых чыгуначных станцыях”.

Паводле Валера Леванеўскага, побыт у перасыльных турмах не наладжаны, асноўная прычына — недастатковае фінансаваньне. Дарэчы, і ўмовы, у якіх перавозяць сёньня асуджаных у Беларусі, мала чым адрозьніваюцца ад сталінскіх часоў.

Валер Леванеўскі называе транспартаваньне асуджаных “проста жудасным”. “Унутры гэтак званага “сталыпінскага” вагону бяз вокнаў жалезныя клеткі, у якія замест шасьці чалавек запіхваюць удвая больш”, — згадвае лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якога падчас двухгадовага зьняволеньня некалькі разоў перавозілі з адной калёніі ў другую.

“Бруд. Сьвятла фактычна няма. У прыбіральню цягам сямі-васьмі гадзін могуць вывесьці адзін-два разы, а могуць і ніводнага разу. Таму вязьні, у якіх хворыя ныркі, мусяць мачыцца на месцы, і ў вагоне стаіць жудасны пах аміяку”, — кажа Леванеўскі.

Нагадаем, Андрэй Клімаў ужо адбыў 4 гады ў калёніі агульнага рэжыму, затым болей за паўтара году на “хіміі”, а цяпер яго асудзілі на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Строгі рэжым адрозьніваецца ад узмоцненага меншай колькасьцю спатканьняў і перадачаў з волі. У палітвязьня і былога дэпутата хранічнае захворваньне сэрца — стэнакардыя. Як ён перанес пераезд у Мазыр і ў якім стане знаходзіцца зараз, невядома. У Мазырскай калёніі пра стан ягонага здароўя нічога не паведамляюць, бо спасылаюцца на тое, што зараз ён, як усе навічкі, знаходзіцца ў “карантыне”.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта20.11.0821.11.08
EUR2 701.042 685.93
USD2 143.002 146.00
RUB78.0977.83

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Лукашэнка даручыў звольніць двух намеснікаў міністра МУС, пракурораў і суддзяў (Абноўлена) (10814)

13.11, 15:43, — Палітыка

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (8292)

15.11, 21:41, — Грамадства

Расея выкручвае рукі Лукашэнку (6625)

14.11, 8:32, — Эканоміка

Лукашэнка супраць дыктатарскай прыватызацыі? (6033)

13.11, 15:16, — Палітыка

Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў (5857)

14.11, 11:39, — Палітыка

Палкоўнік КДБ напіўся і зваліўся з лесвіцы (5305)

14.11, 16:28, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (4674)

19.11, 12:00, — Эканоміка

«Чистка» силовиков – только начало? (4635)

14.11, 11:24, — Палітыка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (4620)

18.11, 13:38, — Палітыка

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты (4451)

14.11, 18:06, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: