9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана на нафту паднялася да максімуму за апошнія 24 гады

Цана на нафту паднялася 16 кастрычніка да максімуму за апошнія 24 гады і склала каля 88 даляраў за барэль, паведамляе агенцтва Bloomberg. Новы рэкорд усталяваны для лістападаўскага ф'ючэрса, за які давалі 87,93 даляра.

Нагадаем, падвышэнне выкліканае турботай трэйдараў аб магчымых сутыкненнях Турэччыны з курдскімі баявікамі на поўначы Ірака. Чаканне правядзення турэцкімі войскамі контртэрарыстычнай аперацыі прыводзіць да падаражання паліва ўжо некалькі сесій запар.

Напярэдадні, 15 кастрычніка, кошт барэля нафты таксама ўсталяваў яшчэ адзін рэкорд, упершыню ў гісторыі перавысіўшы адзнаку ў 85 даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках