9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бародка і Леанід Навіцкі выйшлі на волю

2
Зміцер Бародка і Леанід Навіцкі выйшлі на волю

Дэмакратычныя актывісты Зміцер Бародка і Леанід Навіцкі, а таксама праваабаронца Святлана Гарохавік былі вызваленыя сёння з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Апазіцыянеры былі затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Марша і пакараныя 15 суткамі арышту. Калі Зміцер Бародка знаходзіўся за кратамі, яго жонка Валянціна нарадзіла двайнят…

Леаніда Навіцкага, Змітра Бародку і Святлану Гарохавік затрымалі 1 кастрычніка ў раёне Менскага трактарнага завода. Два аўтамабілі, у якіх ехалі апазіцыянеры, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты падселі ў машыны да затрыманых і адвезлі іх у Цэнтральны РУУС Менска. Напярэдадні суду актывісты змаглі азнаёміцца з пратаколамі. У іх сказанае, што актывісты нібыта затрымліваліся на вуліцы Заслаўскай супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Апазіцыянеры нібыта распаўсюджвалі газеты, а на заўвагі амапаўцаў рэагавалі нецэнзурнай лаянкай. Але ў гэты час актывісты знаходзіліся ў зусім іншым месцы – ля Менскага трактарнага завода, дзе іх і затрымалі.

Леанід Навіцкі ў дзень новага арышту 1 кастрычніка толькі выйшаў на свабоду пасля 10 сутак знаходжання ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Тады актывіста затрымалі за захоўванне 100 сцягоў Еўразвяза, але асудзілі таксама па артыкуле «хуліганства». Такім чынам, апазіцыянер правёў за кратамі 25 сутак запар.

Жонка Змітра Бародкі Валянціна, пакуль ён сядзеў у турме, нарадзіла хлопчыкаў-двайнятак. Пасля вызвалення Зміцер найперш паедзе дадому – да нованароджаных сыноў….

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках