banner1 banner1 banner1

17.10.2007

«Франс Прэс»: Беларусы выйшлі на Марш, патрабуючы сяброўства ў ЕЗ

15:08, — Палітыка

«Франс Прэс»: Беларусы выйшлі на Марш, патрабуючы сяброўства ў ЕЗ

Тысячы дэманстрантаў выйшлі 14 кастрычніка на вуліцы Менска ў суправаджэнні вялікай колькасці міліцыі з патрабаваннямі большай палітычнай свабоды і ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, паведамляе агенцтва «Франс Прэс».

Адміністрацыя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, названага Вашынгтонам «апошнім дыктатарам Еўропы», дазволіла акцыю пратэсту, але шэрагі міліцыянтаў стаялі па горадзе па ўсім шляху дэманстрантаў, піша «Франс Прэс».

Акрамя таго, апазіцыйныя крыніцы інфармацыі паведамлялі на мінулым тыдні, што напярэдадні мерапрыемства актывісты апазіцыі затрымліваліся міліцыяй і іх «настойліва прасілі» не ўдзельнічаць у дэманстрацыі.

Дэманстранты, у асноўным маладыя людзі, неслі сцягі Еўразвяза і расцяжкі, скандуючы «Беларусь у Еўропу!», «Свабоду палітычным зняволеным!» і патрабуючы, каб Расея звярнула свае ваенныя базы ў краіне.

«Еўропа азначае свабодныя выбары для свабодных грамадзян», – заявіў прысутным лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

«Мяне пытаюць, колькі яшчэ мы будзем выходзіць на дэманстрацыі. Мы будзем выходзіць на дэманстрацыі да перамогі і датуль, пакуль наш народ не будзе свабодным».

Мікола Статкевіч, лідэр Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), дадаў: «Сваім пратэстам мы зрабілі першы крок на шляху да далучэння да аб'яднанай і свабоднай Еўропы».

Акцыі пратэсту ў Беларусі, якая была ў складзе Савецкага Саюза, у апошнія гады разганяліся спецслужбамі.

Гэтым разам улады арыштавалі лідэраў і актывістаў апазіцыі напярэдадні Еўрапейскага Марша. ЗША выказалі занепакоенасць наяўнасцю ў краіне палітычных зняволеных.

Напрыклад, у Менску моладзевыя актывісты Павал Юхневіч і Мікіта Сасім былі прысуджаныя да пяці і сямі сутак арышту нібыта за «нецэнзурную лаянку ў грамадскіх месцах». А лідэр Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка заявіў, што ўправа БНФ напярэдадні акцыі была пад назіраннем трох невядомых афіцыйных асоб, якія абшуквалі кожнага, хто выходзіў з будынка.

«Найбольш верагодна, што яны шукалі ўлёткі і налепкі з заклікам прыйсці на Марш. Нашых актывістаў у рэгіёнах папярэдзілі, што іх прыезд у Менск з'яўляецца непажаданым» , – паведаміў ён «Франс Прэс».

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта20.11.0821.11.08
EUR2 701.042 685.93
USD2 143.002 146.00
RUB78.0977.83

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Лукашэнка даручыў звольніць двух намеснікаў міністра МУС, пракурораў і суддзяў (Абноўлена) (10819)

13.11, 15:43, — Палітыка

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (8298)

15.11, 21:41, — Грамадства

Расея выкручвае рукі Лукашэнку (6627)

14.11, 8:32, — Эканоміка

Лукашэнка супраць дыктатарскай прыватызацыі? (6035)

13.11, 15:16, — Палітыка

Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў (5863)

14.11, 11:39, — Палітыка

Палкоўнік КДБ напіўся і зваліўся з лесвіцы (5308)

14.11, 16:28, — Палітыка

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў (Спіс) (4679)

19.11, 12:00, — Эканоміка

«Чистка» силовиков – только начало? (4639)

14.11, 11:24, — Палітыка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (4620)

18.11, 13:38, — Палітыка

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты (4451)

14.11, 18:06, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: