9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс суддзяў, якія парушаюць Канстытуцыю, папаўняецца

3

Праваабаронца Алег Воўчак пятым разам накіраваў скаргу ў суд Ленінскага раёна г. Менска на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы пракуратурай Ленінскага раёна ў дачыненні супрацоўнікаў АМАПа, якія прычынілі яму цялесныя пашкоджанні 17 лютага 2006 года.

5 кастрычніка 2007 года суддзя Л.А. Валевіч адмовіла ў разглядзе скаргі праваабаронцы з прычыны яе “неналежнага афармлення”. “Неналежна аформленая скарга” была на 14 старонак доказаў аб дачыненні супрацоўнікаў АМАПа да здзяйснення злачынства.

Алег Воўчак лічыць адмову суддзі Л.А. Валевіч пазапраўнай, бо яна не спаслалася ні на якую норму крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, у чым жа выказалася неналежнае афармленне яго скаргі.

“Лічу, што адказ, выдадзены суддзёй, з'яўляецца чарговай адпіскай і спробай замарыць мяне сваімі адмовамі. Аднак, нягледзячы ні на што, я буду працягваць сваю барацьбу. Зазначу, што каму-каму, а не суддзі Л.А. Валевіч казаць пра неналежнае афармленне маіх дакументаў. Мы ведаем, як яна “належна” аформіла грамадзянскі пазоў палітыка Сяргея Гайдукевіча да газеты “Народная воля”, ацаніўшы гонар гэтага палітыка ў 100 тысяч даляраў. Цяпер я прыняў рашэнне прадставіць прозвішчы ўсіх суддзяў, парушаючых Канстытуцыю, а гэта суддзі Ленінскага суду г. Менска Л.А. Валевіч, Л.У. Жаўнерчык, Л.А. Грачова, на разгляд камісій Еўразвяза аб уключэнні іх у спіс неўяздных. Відавочна, што справу не хочуць разглядаць толькі з прычыны таго, што галоўная сведка па справе – Аляксандр Казулін. У выпадку чарговай такой адмовы я пачынаю пісаць скаргі ў Міністэрства юстыцыі, Вярхоўны суд аб прыняцці мер да дадзеных суддзяў”, – паведаміў праваабаронца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках