20 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антысэмітызм, вандалізм і звычайнае хамства

1

Навіна, датаваная 12 кастрычніка пра тое, што ў Бабруйску вандалы апаганілі габрэйскія могілкі, мела нечаканае разьвіцьцё. Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ, мякка кажучы, абвінаваціў габрэяў у неахайнасьці.

«Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, яны ня вельмі клапоцяцца пра тое, каб былі падстрыжаныя газоны, як у Расеі, ці Беларусі», -- заявіў Лукашэнка.

Але размова была не пра газоны, а пра могілкі. У Бабруйску былі апаганеныя 15 магілаў, паваленыя й разьбітыя помнікі. Такога маштабнага акту вандалізму на бабруйскіх габрэйскіх могілках не здаралася, хоць яны існуюць ужо 86 гадоў, нагадвае "Польскае радыё”.

Тое, што здарылася ў Бабруйску, і асабліва словы прэзыдэнта краіны пра гэты горад не засталіся па-за ўвагаю амбасадара Ізраілю ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е.

“Чуюцца водгукі антысэміцкага міту, які, як я спадзяваўся, даўно пахаваны й не існуе. Справа нават ня ў тым, што такія рэчы адбываюцца. Вядома, гэта жахліва, але, на жаль, такое бывае ў розных кропках сьвету. Мяне больш засмучае, што вінаватых звычайна не знаходзяць і не караюць. Мяркую, такім зьявам трэба надаваць больш увагі, больш шырока абмяркоўваць гэта ў сродках масавай інфармацыі. Але мы неаднойчы падкрэсьлівалі, што ў сучаснай Беларусі антысэмітызму, на наш погляд, няма, як масавай, ярка выяўленай зьявы”, -- заявіў амбасадар.

Сказаў амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е. Акт вандалізму, узмоцнены выказваньнямі кіраўніка краіны, зрабіў мэдыясэнсацыю.

Пошукамі вандалаў у Бабруйску займаецца міліцыя, але прадстаўнікі габрэйскай абшчыны ня вельмі спадзяюцца на станоўчы вынік. А паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Бабруйску сярод 250 тысяч насельніцтва - 4 тысячы габрэяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках