Вінцук Вячорка: «Абсурдна тое, што прадстаўніцтва Еўракамісіі не было дагэтуль»
- 19.10.2007, 15:00
«Адкрыццё ў Беларусі прадстаўніцтва Еўракамісіі нельга расцэньваць як крок улад да супрацоўніцтва з Еўропай», – лічыць лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які курыруе ў Палітрадзе аб'яднаных дэмакратычных сілаў міжнароднае супрацоўніцтва.
Каментуючы на просьбу БелаПАН указ Аляксандра Лукашэнкі, які ўхваліў адкрыццё ў Беларусі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі, палітык сказаў: «Абсурдна тое, што прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі не было дагэтуль».
Па словах палітыка, пра рашэнне ўлад наладзіць супрацоўніцтва з Еўропай можна будзе казаць толькі тады, калі яны зробяць «рэальныя крокі ў гэтым кірунку». Сярод такіх крокаў лідэр партыі БНФ называе вызваленне палітычных зняволеных і дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства.