banner1 banner1 banner1

19.10.2007

Колькi будзем плацiць за кватэру з пачаткам ацяпляльнага сезона?

18:24, — Эканоміка

Прыход цяпла ў кватэры большасць людзей сустракае з радасцю i засмучэннем адначасова. Апошняе выклiкана тым, што разам з цяплом прыходзiць i павелiчэнне платы за камунальныя паслугi. I iстотнае.

Плацяжы камунальшчыкам растуць пастаянна. У жнiўнi гэтага года ў параўнаннi са снежнем мiнулага аплата паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi вырасла на 5,7 працэнта. Пры гэтым плата за электра- i газазабеспячэнне павялiчылася на 20 працэнтаў, за водазабеспячэнне — на 5,9 працэнта. Аплата кватэры ўжо не пад сiлу многiм. Да пачатку восенi жыхары краiны недаплацiлi камунальнікам 42 мiльярды рублёў. У барацьбе з даўжнiкамi камунальнiкi адключаюць iм святло, газ, ваду, iх перасяляюць у жыллё меншай плошчы. Але спiс даўжнiкоў не надта скарачаецца, паведамляе «Народная воля».

Колькi ж будзем плацiць за кватэру гэтай зiмой? Чыноўнiкi запэўнiваюць, што да канца года камунальныя тарыфы павышацца не будуць. Аб гэтым заявiў нядаўна на сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i энергетыкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi Аляксандр Лiтвiн. “Па росце тарыфаў гэты год закрыты, i мы да канца года да гэтай тэмы не вяртаемся”, — адзначыў ён.

З пачатку ацяпляльнага сезона чакаецца такая сярэдняя плата за жыллёва-камунальныя паслугi.

За аднапакаёўку — 81,4 тысячы рублёў. Летам плацiлi 49,7 тысячы рублёў. Плата за двухпакаёўку зiмой складзе 122,2 тысячы рублёў (летам было 74,6 тысячы). За трохпакаёвую кватэру прыйдзецца выкласцi 170 тысяч рублёў (летам было 101,7 тысячы).

Гэта да новага года. А што будзе потым — невядома. Чыноўнiкi на гэту тэму канкрэтных лiчбаў не называюць. Ясна, што тарыфы вырастуць. Вось толькi на колькi i калi?

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.12.0803.12.08
EUR2 741.932 727.99
USD2 163.002 168.00
RUB77.4177.38

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Імпарт загадана знішчыць на нішто: забараняецца ўвоз прадуктаў і прамтавараў (Дакумент) (18759)

26.11, 14:44, — Эканоміка

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (7712)

1.12, 8:24, — Палітыка

Эканоміка Беларусі можа абрынуцца ўслед за крызісам у Расеі (6087)

26.11, 13:42, — Палітыка

Как в Беларуси пытаются делать «мобильники» (Фоторепортаж) (5655)

26.11, 18:16, — Сувязь

Сідорскі: «Гэта ганебшчына. Чыноўнікі ні чорта не робяць» (5647)

26.11, 11:45, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5281)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5207)

1.12, 17:18, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5002)

1.12, 11:50, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (4771)

2.12, 11:04, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4619)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: