banner1 banner1 banner1

2.10.2007

У Пуціна і Лукашэнкі не атрымоўваецца вырашыць праблемы важная навіна

10:37, — Эканоміка

Урад Беларусі, нягледзячы на ранейшыя абяцанні, не пагадзіўся перайсці на адзіныя з Расеяй прынцыпы субсідавання нацыянальнага вытворцы. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

Да 1 кастрычніка Расея і Беларусь так і не падпісалі пагадненне аб прынцыпах і правілах ужывання субсідый, як было прадугледжанае міжурадавым Пагадненнем аб развіцці гандлёва-эканамічных стасункаў, заключаных у сакавіку гэтага года. Кажучы пра гэта, міністр эканомікі Мікалай Зайчанка растлумачыў: «Ідуць няпростыя перамовы з Расеяй. Па ўзаемнай дамоўленасці мы прынялі рашэнне аб пераносе тэрмінаў яго падпісання». Па яго словах, Менск настойвае на тым, каб прынцыпы субсідавання ўлічвалі няроўнасць умоў гаспадарання ў дзвюх краінах, выкліканыя рознымі цэнамі на энерганосьбіты.

Як паведамілі «Независимой газете» эксперты, якія ўдзельнічаюць у перамовах, рознагалоссі ў бакоў сур'ёзныя. Пры гэтым Беларусь адыходзіць ад сваіх прынцыпаў не мае намеру. У той самы час іх прыняцце робіць дамоўленасці для Расеі бессэнсоўнымі. У прыватнасці, беларускія перагаворшчыкі хацелі б пакінуць сабе права субсідаваць прадпрыемствы, якія належаць дзяржаве, не разглядаць як забароненыя субсідыі, што атрымліваюць у абмен на павелічэнне долі дзяржавы, а таксама субсідыі, якія кампенсуюць суб'ектам розніцу ў цэнах на энерганосьбіты ў Расеі і Беларусі і нават розніцу ў падаткаабкладанні (у Беларусі яго ўзровень вышэйшы). Акрамя таго, беларускі бок гаворыць пра тое, што раней прынятыя праграмы, якія прадугледжваюць дзяржаўную падтрымку, павінны захаваць сваё дзеянне да 2011 года. Падпісанне пагаднення з агаворкамі, прапанаванымі беларускім бокам, значыла б фактычнае захаванне цяперашняга становішча спраў. А таму пагадненне ў такім выглядзе наўрад ці цікавае расейскаму боку.

Глыбінная прычына рознагалосся ў нежаданні беларускага ўрада адмаўляцца ад падтрымкі нацыянальнага вытворцы. Раней незалежныя эксперты неаднаразова казалі пра тое, што беларуская эканоміка, якая на 80% належыць дзяржаве, надзвычай неэфектыўная. Нягледзячы на тое, што афіцыйная статыстыка прапаноўвае невысокі працэнт стратных прадпрыемстваў, насамрэч стратная прыкладна траціна прамысловасці. У гэтым, дарэчы, прызнаваўся падчас аднаго з пасяджэнняў урада прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Аднак пачаць рынкавыя рэформы, даць свабоду прадпрымальніцтву, запрасіць інвестараў, што стала б крыніцай эканамічнага росту, Аляксандр Лукашэнка пакуль не гатовы. «Гэта прывяло б да страты ўплыву асабіста Лукашэнкі, які любіць выступаць у ролі дабрадзея, вылучаючы з бюджэту сродкі то аднаму, то другому прадпрыемству, – гавораць мясцовыя палітолагі. – Моцная і незалежная эканоміка, з высокай доляй прыватнай уласнасці – пагроза бязмежнай уладзе Лукашэнкі».

Раней «НГ» пісала пра іншае рознагалосся расейскага і беларускага бакоў па гандлёва-эканамічнаму пагадненню. Абяцаўшы пад пагрозай высокіх цэнаў на энерганосьбіты адкрыць свой рынак для расейскага вытворцы, Беларусь спрабуе яго выканаць, але пры гэтым захаваць кантроль над стратэгічнымі рынкамі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тытунёвы і рыбны рынак. Нягледзячы на змяненні заканадаўства аб тэндэрах, эксперты канстатуюць наяўнасць праблем і там: доля расейскіх вытворцаў сярод пераможцаў конкурсаў па дзяржаўным закупкам таксама малаважная, як і раней. «Я пагляджу, як вы будзеце выконваць гэтае пагадненне», – казаў Аляксандр Лукашэнка ўраду, папракаючы яго ў тым, што ён з спалоху пагадзіўся на невыгодныя для краіны ўмовы. Вось урад і імкнецца.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12212)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5146)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5036)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4682)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4146)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3741)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3740)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: