banner1 banner1 banner1

2.10.2007

Грошай зусім няма: прадаюцца акцыі «Белтрансгаза»

11:29, — Палітыка

У Міністэрстве фінансаў і Міністэрстве энергетыкі Беларусі разглядаецца пытанне аб датэрміновым продажы 50-працэнтнага пакета акцый "Белтрансгаза" з мэтай пагашэння бюджэтнага дэфіцыту ў 2008 годзе. Асноўнай прычынай дэфіцыту можа стаць пагаршэнне мікра- і макраэканамічнай сітуацыі ў краіне пасля падвышэння цэнаў на энерганосьбіты.

Датэрміновы продаж акцый беларускага газатранспартнага манапаліста можа прынесці ў бюджэт не 625 млн. даляраў, а адразу 1,875 млрд. даляраў, паведамляе "Завтра твоей страны".Такім чынам, дзяржава атрымае сродкі для вырашэння асобных і найбольш праблемных тэм у кароткатэрміновы перыяд, лічаць эксперты.

Раней Тэлеграф паведамляў, што беларускі ўрад вядзе перамовы з Расеяй па падаванні Беларусі крэдыту ў 1,5 млрд. даляраў.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Беларусь адмовілася на пачатку 2007 года ад стабілізацыйнага крэдыту, які прапанавала Расея. "А потым беларускі бок заявіў, што яму трэба паўтара мільярда", – сцвярджае расейскі дыпламат. Па словах Аляксандр Сурыкава, Беларусь дагэтуль не абгрунтавала неабходнасць атрымання крэдыту.

"Беларусь не змагла абгрунтаваць яго як стабілізацыйны крэдыт або крэдыт на касавы разрыў бюджэту. Прапанавала фармулёўку: "на разлікі па газе". Каму крэдыт? Белтрансгазу? Мы гэтым ніколі не займаліся", – заявіў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" Аляксандр Сурыкаў.

"Калі ёсць неабходнасць у крэдыце, то Расея гатовая яго даць беларускаму боку. Але беларускі бок павінен пералічыць падставы для атрымання гэтага крэдыту. Дэфіцыту бюджэту няма, ёсць прафіцыт", – лічыць амбасадар РФ у Беларусі.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7592)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6383)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6022)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6000)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5679)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5093)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5092)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4718)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4024)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3668)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: