banner1 banner1 banner1

2.10.2007

На прадпрымальнікаў «ціснулі», але яны ўсё роўна не выйшлі на працу (Фотарэпартаж) фатаздымкі 4

13:40, — Эканоміка

Сёння ў гандлёвых цэнтрах “Зеркала”, “Паркінг", "Ждановічы" значная частка індывідуальных прадпрымальнікаў спыніла працу. У вітрынах выстаўляліся таблічкі "Зачыненае". Адны прадаўцы тлумачылі, што распараджэнне зачыніць сёння гандлёвыя кропкі паступілі ад гаспадароў. Некаторыя прадаўцы і індывідуальныя прадпрымальнікі не ўтойвалі, што спынілі гандаль у сувязі з правядзеннем агульнага аднадзённага страйку, бо перамовы з уладай, з нагоды развязання праблем, якія склаліся ў выніку прыняцця двух прэзідэнцкіх указаў, зайшлі ў тупік.

Прадпрымальнікі прызналіся, што на іх робіцца ціск з боку адміністрацыі ТЦ "Зеркала" з патрабаваннем аднавіць гандаль, інакш у далейшым узнікнуць праблемы. Ім было заяўленае пра "недапушчальнасці палітызацыі" гандлю.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра ў гутарцы з карэспандэнтам Хартыі’97 адмаўляла наяўнасць якіхсьці праблем. Было заяўленае, што "Зеркало" ў асноўным працуе, а спынілі гандаль прадаўцы "Ждановіч" і "Паркінга". Аднак беглы агляд гандлёвага цэнтра "Зеркало" дазваляў зрабіць выснову, што працу спынілі больш за палову гандлёвых сектараў. Залы спусцелі.

Нагадаем, падставай для правядзення страйку паслужыла прыняцце ўказу № 760, па якім, пачынаючы з 1 студзеня 2008 года, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) не могуць прыцягваць наёмных працаўнікоў за выключэннем членаў сям’і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек. Апошняй кропляй сталі летнія масавыя праверкі на рынках, неабгрунтаваныя штрафныя санкцыі і арышты тавараў. Калі ўказы 760 і 302 не будуць перагледжаныя або скасаваныя, надалей, акрамя аднадзённага страйку, будзе разгледжанае пытанне аб правядзенні рэспубліканскага шматдзённага страйку з нявыплатай падаткаў.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26318)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6169)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5260)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4455)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4052)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3914)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3825)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3719)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3665)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3462)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: