Замах на Мiколу Статкевiча?
8
21:57, — Палітыка
2 кастрычнiка каля апоўдня на нерэгулiруемым пешаходным пераходзе ў Мiнску каля скрыжавання «вулiца Куйбышава - праспект Машэрава» (побач з заводам «Гарызонт») старшыня аргкамiтэта па стварэннi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) Мiкола Статкевiч ледзьве не патрапiў у аўтакатастрофу. Цудам палiтыку ўдалося пазбегнуць наязджаўшых «Жгулей» пятай мадэлi.
«Як толькi я ступiў на пешаходны пераход, вадзiцель «жыгулей» пятай мадэлi рэзка змянiў паласу, па якой рухаўся, i накiраваўся прама на мяне. Толькi добрая рэакцыя дапамагла мне ўхiлiцца ад аўтамабiля», - адзначыў у iнтэрвю ПАГОНI Мiкола Статкевiч.
Мiкола Статкевiч мяркуе, што з дапамогай аўтамабiля хтосьці вельмi хацеў «пакласцi» яго на бальнiчны ложак.





