9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайвань стварае бомбу-«забойцу электрастанцый»

Тайвань падумвае аб распрацоўцы спецыяльнай "графітавай бомбы" вузканакіраванага дзеяння для разладжвання энергетычнай сістэмы Кітая. Яе ўжыванне не павінна пацягнуць чалавечых ахвяр, паведамляе NEWSru.com.

У выпадку пачатку войны з мацерыковым Кітаем ракеты тайваньскіх ВМС, абсталяваныя такімі боегалоўкамі, ужо ахрышчанымі "блэкаўт" (ад ангельскага blackout - аварыя энергасістэмы), павінны паралізаваць энергетычную сістэму гарадоў паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая.

Пра тое, што ў кіраўніцтве Тайваня разглядаюць магчымасць распрацоўкі такой зброі паведаміла 21 кастрычніка тайваньская газета United Daily News. Пазней гэтую інфармацыю распаўсюдзіла са спасылкай на газету інфармацыйнае агенцтва AFP.

Механізм дзеяння будучай зброі, судзячы па апісанні, просты: над электрастанцыямі боегалоўка распыляе нейкае хімічнае рэчыва, якое знішчае вугляродныя валокны і тым самым выклікае кароткія замыканні. Людзі пры гэтым не гінуць.

Калі распрацоўку "забойцаў электрастанцый" ухваліць парламент Тайваня, то ўжо на пачатку 2008 года ёй зоймецца вядучы на выспе вайсковы даследчы інстытут – Chungshan Institute of Science and Technology. На гэтыя мэты прапаноўваецца выдаткаваць да 500 мільёнаў тайваньскіх даляраў (каля 15,34 млн даляраў ЗША).

У міністэрстве абароны Тайваня адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. Паводле паведамлення United Daily News, ЗША прамянялі "графітавыя бомбы" супраць Ірака падчас вайны ў Персідскім заліве. З іх дапамогай, сцвярджаецца ў артыкуле, было выведзенае з ладу 85% электрычнай сістэмы краіны.

І без таго напружаныя стасункі Кітая і Тайваня апошнім часам пагоршыліся пасля таго, як прэзідэнт астраўной дзяржавы Чэн Шуйбян адхіліў прапанову аб заключэнні мірнай дамовы з Кітаем, матываваўшы гэта тым, што такая дамова будзе азначаць згоду з "капітуляцыяй". У інтэрв'ю амерыканскай International Herald Tribune прэзідэнт Шуйбян заявіў, што прапанова Кітая падпісаць мірную дамову з Тайбэем на прынцыпе "адзінага Кітая" непрымальная.

А 10 кастрычніка 2007 года Тайвань адзначыў дзень сваёй незалежнасці вайсковым парадам – упершыню за апошнія 16 гадоў. Дзеянне стала дэманстрацыяй сілы, відавочна прызначанай для Кітая. Над сталіцай краіны Тайпей баражавалі лёталі, а па вуліцах маршыравалі 2 000 вайскоўцаў.

Фармальна Тайвань разам з прылеглымі дробнымі выспамі мае статус адной з правінцый Кітая, нягледзячы на тое, што пасля грамадзянскай вайны з 1949 ён функцыянуе як незалежная дзяржава – Кітайская Рэспубліка. Тайвань цягам ужо шматлікіх гадоў актыўна дамагаецца сяброўства ў ААН, як і ў іншых міжнародных арганізацыях. Пачынаючы з 1993 года, Тайбэй штогод падае заяўку на ўступленне ў ААН, пры падтрымцы шэрагу краін, сваіх дыпламатычных саюзнікаў. Але яшчэ ні разу гэтыя намаганні не ўвянчаліся поспехам. Кітай пагражае пачаць ваенныя дзеянні, калі краіна абвесціць фармальную незалежнасць. Ваенную дапамогу Тайваню аказваюць ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках