Знешняму гандлю патрэбная «неатложка»
- 24.10.2007, 9:48
Сітуацыя ў знешнім гандлі патрабуе прыняцця «неадкладных мераў», заявіў 23 кастрычніка на пасяджэнні Савета міністраў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, У.Сямашка адзначыў, што за восем месяцаў 2007 года імпарт легкавых аўтамабіляў павялічыўся ў паўтары разы і дасягнуў 236 млн. даляраў, расце імпарт і па іншых таварах нехарчовай групы. У прыватнасці, імпарт лекавых сродкаў павялічыўся больш як у 1,2 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, халадзільнікаў і маразільнікаў – у 1,6 разоў. У цэлым, высокі рост імпарту бытавой электратэхнікі, паведамляе БелаПАН.
Тым не менш, падкрэсліў ён, увоз спажывецкіх тавараў перавышае іх экспарт, і ў выніку за студзень–жнівень адмоўнае гандлёвае сальда спажывецкіх тавараў склалася на ўзроўні 352 млн. даляраў.
Што тычыцца росту імпарту харчовых тавараў, то тут, па словах Сямашкі, найбольшыя аб'ёмы даводзяцца на марожаную рыбу (рост на 17 млн. даляраў). Узрос таксама імпарт піва, гарбаты і кава.
Гэты фактар, па словах віцэ-прэм'ера, паўплываў на фармаванне адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі.