10 чэрвеня 2026, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэйман паехаў у Арабскія Эміраты за нафтай?

Пытанні адкрыцця дыпламатычнага прадстаўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі і праца нафтаперапрацоўчай галіны абмяркоўваліся ў Абу-Дабі падчас афіцыйнага візіту дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана.

Падчас сустрэчы з В.Шэйманам спадчынны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйх Махамед бэн Заід Аль Нахайян адзначыў, што эмірацкі бок мае намер распачаць практычныя крокі ў дадзеным кірунку.

Спадчынны прынц Абу-Дабі таксама пацвердзіў сваю зацікаўленасць у наведванні Беларусі. Пэўныя тэрміны візіту будуць вызначаныя яшчэ сёлета.

У рамках знаходжання ў ААЭ беларуская дэлегацыя наведала шэраг прадпрыемстваў, якія могуць быць цікавыя для арганізацыі сумеснай працы па прыярытэтных кірунках, найперш, нафтаперапрацоўчай галіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках