banner1 banner1 banner1

24.10.2007

Міністар адукацыі назваў ужываньне тарашкевіцы «супрацьзаконным» 9

13:43, — Грамадства

Сёньня “палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў «дэпутатам», што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер “разнабою”, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.

Свой выступ Радзькоў закончыў наступным чынам: “Гэты закон стане дзейным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”, паведаміла “Радыё Свабода”.

Старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі Ўладзімер Здановіч патлумачыў сваім калегам, чаму мэтазгодна прыняць закон, а не пастанову ўраду: “Закон прадугледжвае пакараньне за парушэньне моўных правілаў. А без пакараньня ўсё будзе, як цяпер. Гэта не палітыка, гэта юрыдычная адказнасьць”.

Непасрэдныя зьмены ў правапісу будуць абмяркоўвацца падчас другога чытаньня. Цікава, што камісія, напрыклад, прапаноўвае пісаць з вялікай літары ня толькі слова “прэзыдэнт”, але і “прэм’ер-міністар”, “міністар”.

Незалежныя экспэрты выступаюць супраць паправак у закон. “Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёньня ён недапрацаваны і нясвоечасовы. Зусім не адраджэньне «тарашкевіцы» стала тым «джынам», што перашкаджае далейшаму разьвіцьцю мовы. Праблема ў недасканаласьці акурат унармаванага ў 30-я гады правапісу, а да ўсяго гэтыя недасканаласьці скрозь прасочваюцца ў новым правапісе, які хочуць замацаваць законам”, -- .заявіў лідэр Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: