9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галандскі ўдар па беларускім піве

Перамовы па продажы беларускай піваварнай кампаніі «Сябар» галандскай Heineken уступілі ў завяршальную стадыю. Пра гэта ўчора «Времени новостей» паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў. Старшыня наглядальнага савета «Сябар» Сяргей Левін на прэс-канферэнцыі хоць і не пацвердзіў гэтую інфармацыю, сказаўшы, што дадзенае пытанне знаходзіцца не ў яго кампетэнцыі, але разам з тым сказаў, што «верагоднасць продажу кампаніі ў блізкай будучыні існуе».

"Сябар" з'яўляецца недзяржаўнай кампаніяй, яе заснавальнікі – Detroit Belarus Brewing Company LLC і ААТ "Дедново". У наступным годзе кампанія плануе павялічыць аб'ём вытворчасці да 1,7 млн. гекалітраў піва, што, як лічыць спадар Левін, дазволіць ёй заняць вядучыя пазіцыі на рынку. Прыход буйнога заходняга інвестара можа стаць знакам для кампаній, зацікаўленых у прыватызацыі ў Беларусі. На думку спадара Левіна, у выпадку, калі пагадненне з Heineken адбудзецца, «гэта стане важным сігналам для інвестараў усяго свету аб патэнцыяле, які пачаў рэалізоўвацца».

Да апошняга часу Беларусь не выказвала вялікай зацікаўленасці ў продажы прадпрыемстваў для прыцягнення замежных інвестыцый, лічачы дастатковымі дзяржаўныя асігнаванні. Аднак, пасля таго як выраслі цэны на энергарэсурсы, прадстаўнікі Менска зрабілі шэраг заяў аб магчымай прыватызацыі. Першае буйное пагадненне адбылася ўвесну гэтага года, калі Менск прадаў «Газпрому» 12,5% акцый «Белтрансгаза» за 625 млн даляраў. Тады віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў пра намер правесці IPO прывабных беларускіх прадпрыемстваў на сусветных біржах, каб вызначыць іх цану для наступнай прыватызацыі. Расейскія кампаніі шмат гадоў выказвалі інтарэс да куплі беларускіх заводаў. Але падзеі апошняга часу паказваюць, што ўдзельнічаць у набыцці ўласнасці змогуць не толькі расейскія фірмы. Беларусь разлічвае на прыход інвестараў з Еўропы, Лацінскай Амерыкі і Азіі. А сёння ў Менск прыбудзе кітайская дэлегацыя, падчас візіту якой мяркуецца абмеркаванне пытання аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе завода па вытворчасці тэлевізараў «Гарызонт».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках