banner1 banner1 banner1

26.10.2007

Прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў супярэчыць Канстытуцыі

10:08, — Грамадства

У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факце непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў ВНУ. Вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што інстытут разьмеркаваньня – гэта савецкі атавізм, калі людзі прымусова накіроўваюцца на працу. Пры гэтым правабаронца спасылаецца на беларускую Канстытуцыю, паводле якой праца – гэта не абавязак, а права грамадзяніна.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, што “паводле Канстытуцыі адукацыя ў нас бясплатная. Але яе фінансаваньне фармуецца з дзяржаўнага бюджэту, які складаецца з падаткаў грамадзянаў. Гэта азначае, што грамадзяне аплачваюць гэтае навучаньне сваімі падаткамі на працягу ўсяго жыцьця. Таму спагнаньне грашовых сродкаў, прымусовае разьмеркаваньне цалкам неканстытуцыйнае”.

Аднак на сёньня ў Беларусі створаныя такія ўмовы, якія, на меркаваньне праваабаронцы, не дазваляюць выпускнікам скарыстацца сваім правам працаваць там, дзе хочацца.

“Раней людзі проста 2 гады працавалі дзесьці нелегальна, а потым, калі гэты тэрмін працы па размеркаваньні заканчваўся, яны афіцыйна ўладкоўваліся на працу. Паводле апошніх зьменаў у заканадаўстве выпускнік мусіць плаціць за сабе” – кажа Стэфановіч і раіць тым, хто ня хоча прымусова адпрацоўваць свой дыплём “на глыбінцы ісьці на атрыманьне другой вышэйшай адукацыі, навучаньне ў асьпірантуры і дактарантуры, альбо навучацца платна, бо ў выніку гэта атрымліваецца таньней, чым вяртаць дзяржаве кошт “бясплатнай” вучобы”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.12.0803.12.08
EUR2 741.932 727.99
USD2 163.002 168.00
RUB77.4177.38

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Імпарт загадана знішчыць на нішто: забараняецца ўвоз прадуктаў і прамтавараў (Дакумент) (18756)

26.11, 14:44, — Эканоміка

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (7711)

1.12, 8:24, — Палітыка

Эканоміка Беларусі можа абрынуцца ўслед за крызісам у Расеі (6087)

26.11, 13:42, — Палітыка

Как в Беларуси пытаются делать «мобильники» (Фоторепортаж) (5655)

26.11, 18:16, — Сувязь

Сідорскі: «Гэта ганебшчына. Чыноўнікі ні чорта не робяць» (5646)

26.11, 11:45, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5280)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5204)

1.12, 17:18, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5001)

1.12, 11:50, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (4768)

2.12, 11:04, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4617)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: