9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Пра антысемітызм у Беларусі кажуць толькі ворагі

20

"Калі хтосьці скажа, што ў Беларусі квітнее антысемітызм або мы прыгнятаем тут мусульманскае насельніцтва, вы гэтаму не верце", – заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка на сустрэчы з удзельнікамі міжнароднай навуковай канферэнцыі "Дыялог хрысціянства і ісламу ва ўмовах глабалізацыі".

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што пра антысемітызм у Беларусі гавораць "проста злоснікі і ворагі". "Толькі яны могуць казаць пра гэтую святую зямлю, гэтую святую дзяржаву, гэты святы народ такія рэчы", – сказаў А.Лукашэнка. Ён адзначыў, што Беларусь – краіна шматканфесійная і "на нашай зямлі месца хопіць усім".

Нагадаем, 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ ў Менску Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".

Выказванні Лукашэнкі пра габрэяў увесь свет назваў «антысеміцкімі». Пратэст выказалі МЗС Ізраіля, Дзярждэпартамент і Кангрэс ЗША, Парламенцкая асамблея Рады Еўропы, габрэйскія аб'яднанні Еўропы, Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках