banner1 banner1 banner1

26.10.2007

Раманчук: «Гэта не любоў да прадпрымальнікаў. Гэта проста гвалт»

14:45, — Эканоміка

Беларускія ўлады ўяўлення не маюць, якім павінен быць статус беларускага прыватнага малога бізнэсу, а таму прымушаюць індывідуальных прадпрымальнікаў перарэгістроўвацца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, плодзяць «трыста другія» і «семсот шасцідзесятыя» ўказы, уносяць і адклікаюць закон аб падтрымцы малога бізнэсу. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з АФН эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Улада не мае ніякага бачання, якім павінен быць статус беларускага прыватнага малога бізнэсу», – выказаў сваё меркаванне Раманчук. – «Міністэрства эканомікі разгубілася. Ніхто не хоча на сябе прымаць рашэнні, ніхто не хоча прызнаваць памылак. Гэта самая вялікая праблема».

«Ужо відавочна, што перарэгістрацыя гэта пастка, у якую патрапілі цалкам усе, – адзначыў суразмоўца. – Прадпрымальнікі не хочуць рэгістраваць УП, пра што кажа колькасць пададзеных заяў на перарэгістрацыю. Улады не хочуць змяняць тэрміны перарэгістрацыі».

Паводле яго слоў, складаецца тупіковая сітуацыя. Калі чарговы ўказ не будзе выконвацца, гэта будзе добрым пацверджаннем таго, што ўлада «настолькі саслабела, што не можа выконваць уласныя законы». Калі ж улада пачне выконваць уласныя законы, «збунтуюцца» прадпрымальнікі.

«Вельмі сырое, непадрыхтаванае рашэнне. Адгэтуль, лепшае, што можа зрабіць у дадзенай сітуацыі ўлада – адкласці змяненне статусу прадпрымальнікаў так да 2009, 2010 года. А лепш за ўсё – гэта ўвогуле адмяніць гэтае рашэнне», – лічыць эксперт.

Што тычыцца магчымага водгуку з парламента законапраекта аб падтрымцы прадпрымальніцтва, то ў гэтым няма нічога дзіўнага, мяркуе Раманчук.

«Тэма падтрымкі прадпрымальніцтва стала даўно палітычнай, таму Мінэканомікі не ў сілах прадбачыць лёс гэтага дакумента», – сказаў ён.

«У наяўнасці цалкам абуральныя рэчы, звязаныя з падаткамі, з перарэгістрацыяй, з пацяжэннем ліцэнзавання, дазваленчых працэдур. Якая падтрымка? Што толку ад паперкі, у якой будзе напісанае, што ўлада любіць прадпрымальніка? – абурыўся эксперт. – Беларускі падатковы кодэкс і тысячы іншых заканадаўчых актаў кажуць, што гэта не любоў. Гэта проста гвалт».

Вось самы галоўны тэзіс, які вынікае з дадзенай сітуацыі – разглядаць дарэмна закон, чарговую дэкларацыю няма сэнсу, таму што тыя іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць дзейнасць малога бізнэсу, блакуюць любы, нават самы добры закон. А таму закон аб падтрымцы малога бізнэсу проста, шчыра кажучы, нікому не патрэбны», – падагульняе Раманчук.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5218)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5065)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4606)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4522)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4437)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4200)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4192)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Один день в Минске: почти детектив (3719)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3607)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3381)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: