10 чэрвеня 2026, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь гатовая прадаць НПЗ, але ніхто не купляе

1
Беларусь гатовая прадаць НПЗ, але ніхто не купляе

Экспарт нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты, у Еўропу дазваляе Беларусі кампенсаваць дэфіцыт у гандлі з Расеяй, які склаўся сёлета, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

"Дэфіцыт у гандлі з Расеяй добра кампенсуецца станоўчым сальда, якое склалася з краінамі Еўразвяза. Мы плануем і надалей кампенсаваць адмоўнае сальда з Расеяй за кошт гандлю з іншымі краінамі", – сказаў А.Кабякоў у інтэрв'ю газеце "Время новостей", апублікаваным у панядзелак.

Паводле яго слоў, гандлёвы дэфіцыт утварыўся ў сувязі з падаражаннем цэнаў на энерганосьбіты. "Мы марнуем значныя грошы, купляючы ў Расеі нафту. Але, з другога боку, мы яе перапрацоўваем, экспартуем атрыманыя нафтапрадукты ў Еўропу і тым самым выраўноўваем адмоўнае сальда", – адзначыў віцэ-прэм'ер.

Кажучы пра падвышэнне цаны на газ, якое мае быць, А.Кабякоў адзначыў, што гэты факт адаб'ецца на кошце беларускай прадукцыі.

Віцэ-прэм'ер таксама падкрэсліў, што беларускія ўлады не адмаўляюцца ад магчымасці прыватызацыі прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. "Ад такой магчымасці ніхто не адмаўляецца. Калі патэнцыйны інвестар прапануе нам сапраўды добрыя, выгодныя прапановы, то мы гатовыя іх разгледзець", – сказаў ён.

Пакуль, па словах А.Кабякова, такіх прапаноў няма. "Прадпрыемствы пакуль не прададзеныя. Але я хацеў бы нагадаць, што больш за 42% Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода даўно належыць расейскаму капіталу", – сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках