banner1 banner1 banner1

3.10.2007

Станіслаў Багданкевіч: Куды ідуць незапланаваныя прыбыткі – невядома

10:25, — Эканоміка

Станіслаў Багданкевіч: Куды ідуць незапланаваныя прыбыткі – невядома

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені–жніўні 2007 года склаў 2,0 трлн. рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў. Прыбыткі ж ад знешнеэканамічнай дзейнасці за 8 месяцаў склалі амаль 100% ад гадавога плану (3,7 трлн. рублёў). «У бюджэце з'явіўся лішні мільярд даляраў! Гэтакі вялізны прафіцыт бюджэту верагодней за ўсё можа быць абумоўлены пагадненнем, падпісаным Беларуссю і Расеяй аб экспарце нафты і нафтапрадуктаў, у выніку якога беларускі бюджэт з пачатку года атрымоўвае незапланаваныя прыбыткі ў выглядзе пошлін ад экспарту прадукцыі айчыннай нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Праўда, новыя правілы гульні рэзка знізілі рэнтабельнасць айчыннай нафцянкі», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыя’97 прафіцыт бюджэту былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

На думку эксперта, ураду трэба было б скарыстацца сітуацыяй і прасіць дазволу знізіць падатковую нагрузку на прадпрыемствы і прыватны бізнэс з тым, каб эканоміка працавала больш эфектыўна. «У краінах з эканомікай, якая актыўна расце, доля дзяржбюджэту ад ВУП складае 25-30%, тады як у нас гэты паказчык складае 52-53%. Урад мог бы не канфіскоўваць частку сродкаў у выглядзе падаткаў, а пакінуць іх прадпрыемствам, якія выкарыстаюць іх больш эфектыўна. Бо цяпер у нас колькасць стратных прадпрыемстваў або прадпрыемстваў з рэнтабельнасцю да 5% каля паловы. Цяпер ёсць усе ўмовы для паніжэння падатковай нагрузкі. Чаму гэта не робяць? Чаму гэтыя сродкі заводы не могуць выдаткаваць на тэхнічнае пераўзбраенне?» – задаецца пытаннем Станіслаў Багданкевіч.

Куды цяпер ідуць гэтыя, незапланаваныя прыбыткі бюджэту, застаецца толькі здагадвацца. «Магчыма, гэтыя сродкі мяркуецца выкарыстаць для кампенсавання росту цэнаў на расейскія энерганосьбіты. Магчыма, «лішнія» грошы паступаюць у праславуты фонд нацыянальнага развіцця, які раней у прымусовым парадку папаўняўся за кошт адлічэнняў нафтаперапрацоўчай прамысловасці, калі яна мела «звышпрыбыткі». Прафіцыт бюджэту дапамагае ўраду здзяйсняць субсідаванне нафтаперапрацоўчай прамысловасці, якая пасля ўвядзення падвойных пошлін ледзь зводзіць канцы з канцамі», – мяркуе эксперт.

Экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі, доктар эканамічных навук Станіслаў Багданкевіч чарговым разам прымячае, што, не гледзячы на прафіцыт бюджэту, стан беларускай эканомікі надзвычай праблемны. Увесь час расце дэфіцыт гандлёвага балансу, які на сёння складае больш за 2 мільярды даляраў. У перспектыве чакаецца далейшае падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты, якое не пакідае шанцаў для нармалізацыі гандлёвага балансу. Дэфіцыт аплатнага балансу пакрываецца знешнімі пазыкамі, якія растуць пагрозлівымі тэмпамі і ўжо да 2011 года перавысяць 50% ВУП. Пры гэтым нашы золатавалютныя рэзервы недастатковыя і «шмат у чым віртуальныя».

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5983)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5787)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5364)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4736)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4004)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3986)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3786)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3777)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3479)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3302)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: