banner1 banner1 banner1

3.10.2007

Калякін лічыць, што Беларусь не будзе ў Еўразвязе яшчэ 30 гадоў

12:56, — Палітыка

Калякін лічыць, што Беларусь не будзе ў Еўразвязе яшчэ 30 гадоў

На канферэнцыі «Разам будуем еўрапейскі дом» 29 верасня ў Кіеве сябра Ландтага нямецкай зямлі Паўночны Рэйн – Вестфалія Вернер Эстмайер выказаў меркаванне, што ў Беларусі ёсць магчымасць стаць сябрам Еўрапейскага Звязу «пры пэўных умовах развіцця дэмакратычнага грамадства». Карэспандэнт «Заўтра тваёй краіны» высветліў у беларускіх палітыкаў, пры якіх умовах Беларусь прымуць у Еўропу.

– Добра сказаў нямецкі парламентарый, але, на жаль, трэба прызнаваць рэаліі, – лічыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. – Апошняе слова ўсё-ткі застаецца не за еўрапейскімі дэпутатамі, а за грамадзянамі Беларусі.

На думку палітыка, першым крокам да Еўропы павінна стаць рэалізацыя ў Беларусі еўрапейскіх каштоўнасцяў.

– Калі тут будзе сапраўдны парламент, незалежны суд, калі ў людзей з'явіцца магчымасць выбіраць, калі будзе рынкавая эканоміка, гэта будзе вялікім поспехам. Тады мы зможам думаць пра другі крок – еўрапейскія стандарты, пачынаючы ад даўжыні агуркоў, пярокругу каналізацыйных труб і канчаючы экалогіяй, якасцю ўлады і ўсяго астатняга. Вось калі гэта будзе дасягнутае, тады наша дэлегацыя зможа прыехаць у Брусэль і канстатаваць, што мы адпавядаем капенгагенскім крытэрам, выкананне якіх адкрывае шлях на ўступленне ў Еўрапейскі Звяз, – упэўнены Анатоль Лябедзька.

– У самай блізкай перспектыве гэта нерэальнае, – лічыць першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. – Сёння сфармуляваныя перспектывы Еўразвяза па яго далейшым пашырэнні. Я б сказаў так: пакуль пашырэнне прыпыненае. І гэта дыктуецца не нейкімі знешнімі прычынамі, гэта выкліканае сітуацыяй, якая склалася ўнутры ЕЗ. На думку Калякіна, пашырэнне Еўразвяза прывяло да вялікай колькасці праблем – эканамічных, сацыяльных і іншых.

– Як бы не было крыўдна нашым еўрааптымістам, я лічу, што заявы аб уступленні Беларусі ў Еўразвяз у бліжэйшыя 20–30 гадоў – гэта фантастыка! Але гэта не гаворыць пра тое, што мы не павінны імкнуцца да ўкаранення ў краіне еўрапейскіх каштоўнасцяў, стандартаў у палітычным, эканамічным, сацыяльным жыцці. Мы павінны імкнуцца да ўсяго лепшага, што ёсць у Еўрапейскім Звязе, але пазбегнуць тых праблем, якія сёння мае ЕЗ, – гаворыць лідэр ПКБ.

Сяргей Калякін, па яго словах, не будаваў бы сённяшнюю рэальную палітыку з разлікам на хуткае ўступленне Беларусі ў ЕЗ. «Мы павінны імкнуцца да таго, каб быць добрым суседам. Пакуль жа мы нават не ўваходзім у праграму Еўразвяза «Новыя соседи». Я як палітык, біялагічнае стагоддзе якога абмежаванае, не думаю, што ўступленне ў ЕЗ адбудзецца пры маім жыцці», – рэзюмуе галоўны апазіцыйны камуніст.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7595)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6392)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6026)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6003)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5690)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5100)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5097)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4724)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4027)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3672)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: