banner1 banner1 banner1

3.10.2007

Дазвольны штамп для выезду за мяжу не адмяняюць? важная навіна 9

15:50, — Грамадства

Згодна з рашэньнем Канстытуцыйнага суду Беларусі штамп на выезд за мяжу мусіць быць скасаваны. Раней улады абяцалі, што дазвольныя запісы ў пашпартах адменяць ужо ў студзені 2008 году. Аднак у АВІРах грамадзянам і надалей ставяць дазвольныя штампы ў пашпарты на тэрмін да пяці гадоў, беручы за гэта плату.

У многіх пашпартных сталах супрацоўнікі рэкамэндуюць грамадзянам афармляць дазвольны штамп і надалей — тэрмінам да пяці гадоў. У АВІРах сытуацыю з чаканым скасаваньнем штампу не камэнтуюць, аднак працягваюць афармляць яго, паведаміла “Радыё Свабода”.

Вось рэкамэндацыя супрацоўніцы аддзелу грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёну Менску:

“Калі вы плянуеце выехаць, і амбасада патрабуе, то лягічна будзе падоўжыць штамп”.

Варта адзначыць, што амбасады не афармляюць візаў у пашпарты, у якіх тэрмін дзейнасьці дазвольнага штампу меншы за тры месяцы.

Дык ці адмяняюць дазвольны штамп? Кіраўніца прэсавага цэнтру Міністэрства ўнутраных справаў Кацярына Самусенкава-Шэлегава пэўнага адказу на гэтае пытаньне не дае. На пытаньне, калі адменяць штам, Самусенкава-Шэлегава адказвае: “Калі будзе, мы паведамім насельніцтву і ўсім грамадзянам”.

Дарэчы, сёлета ў ліпені міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў на сустрэчы з журналістамі чарговы раз заявіў, што штамп на выезд плянуецца адмяніць са студзеня 2008 году.

Яшчэ год таму МУС рэкамэндавала грамадзянам Беларусі не афармляць штамп дазволу на выезд ва ўсе краіны сьвету больш як на два гады.

Нагадаем, што на хадайніцтва экс-дэпутата “палаты прадстаўнікоў” Уладзімера Парфяновіча Канстытуцыйны суд пастанавіў адмяніць дазвольны запіс яшчэ ў верасьні 2002 году.

Плянавалася, што яго скасуюць у 2006 годзе, потым тэрмін адмены штампу перанесьлі на пачатак 2008 году.

Тады ж меркавалася адмяніць і гэтак так званыя “дата-штампы”, якія ставяць памежнікі ў пашпартах пры перасячэньні мяжы. Да гэтага часу павінна быць створаная адзіная сыстэма ўліку грамадзянаў, і ўсе памежныя пункты пропуску павінны займець аўтаматызаваную сыстэму кантролю.

Гэтаксама павінен быць створаны банк зьвестак асобаў, права на выезд якіх з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае.

Начальнік аддзелу кантролю за выкананьнем судовых рашэньняў Канстытуцыйнага суду Вячаслаў Скірда адзначае, што рашэньне Канстытуцыйнага суду абавязковае для выкананьня.

“Усталяваны тэрмін — 31 сьнежня 2007 году. Я чытаў у друку: Навумаў дакладна кажа, што будзе адменены. Сёньня яшчэ кастрычнік. Гаварыць пра тое, што ён ня будзе адменены, яшчэ рана”.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька лічыць, што праз дазвольныя штампы беларуская дзяржава кантралюе сваіх грамадзянаў:

“Толькі дзеля гэтага яны і існуюць. Як толькі ў нашай краіне ўзмацняецца тэндэнцыя гэтага кантролю над асобай, так гэтыя ўсе штамы рэальна пачынаюць узмацняцца і існаваць”.

Невядома, ці кампэнсуюць у выпадку скасаваньня штампу сумы, якія грамадзяне ўжо заплацілі за афармленьне дазвольнага запісу — некаторыя да 2012 году. Дзеяньне штампу на кожны год каштуе адну базавую велічыню, цяпер гэта 31 тысяча рублёў.

У суседніх Расеі і Ўкраіне грамадзяне маюць два пашпарты — унутраны і замежны. У літоўцаў, палякаў, латышоў, як і ў беларусаў, — агульнаграмадзянскі пашпарт, зь якім можна выяжджаць за мяжу. Але там ніякіх дазвольных штампаў не патрабуюць.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12340)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5181)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5071)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4717)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4181)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3916)

6.10, 15:25, — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3854)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3771)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3758)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3712)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: