banner1 banner1 banner1

30.10.2007

Палітвязня Дашкевіча будуць судзіць наўпрост у калоніі 6 лістапада 2

17:28, — Палітыка

Палітвязня Дашкевіча будуць судзіць наўпрост у калоніі 6 лістапада

Суд над адным з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Змітром Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада. Пра гэта БелаПАН паведаміў палітык Павал Севярынец. Паводле яго слоў, працэс будзе праходзіць у калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне.

"Я думаю, што гэта зробленае спецыяльна. Па-першае, у калонію не дапусцяць тых, хто хацеў бы прысутнічаць на працэсе ў якасці назіральнікаў: прэсу, дыпламатаў, сяброў Змітра. Па-другое, на 6 лістапада ў Менску запланаваная канферэнцыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, і большасць сяброў Змітра будуць у ёй удзельнічаць. Гэта не дасць ім магчымасці прыехаць хаця б да сцен калоніі, каб падтрымаць свайго таварыша", – адзначыў П.Севярынец.

Нагадаем, З.Дашкевіч адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі агульнага рэжыму № 17. 1 лістапада 2006 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і асуджаны на паўтара года пазбаўлення свабоды. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Новая крымінальная справа ў дачыненні моладзевага актывіста была заведзеная яшчэ 14 жніўня па артыкуле 402 КК (адмова альбо ўхіленне сведкі або пацярпелага ад дачы сведчанняў альбо эксперта або перакладчыка ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў). Дашкевіч адмовіўся даваць сведчанні па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні Івана Шыла, які таксама абвінавачваўся ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" (4 верасня Шыла быў прызнаны вінаватым, суд вынес яму афіцыйнае папярэджанне).

Артыкул 402 КК прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала З.Дашкевіча вязнем сумлення.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: