banner1 banner1 banner1

31.10.2007

Моладзеваму лідэру Артуру Фінькевічу пагражае турма

9:17, — Палітыка

Моладзеваму лідэру Артуру Фінькевічу пагражае турма

Магілёўская пракуратура выставіла абвінавачаньне палітвязьню, актывісту арганізацыі “Малады фронт” Артуру Фінькевічу ў новай крымінальнай справе — за парушэньне рэжыму падчас адбываньня пакараньня.

Артур адбываў два гады абмежаваньня волі ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за графіці палітычнага зьместу, якія ён зрабіў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Яго ізалявалі 26 кастрычніка, за паўтара месяца да заканчэньня тэрміну пакараньня. Цяпер Артуру пагражае турма.

Сьледчы магілёўскай пракуратуры прад’явіў Артуру Фінькевічу абвінавачаньне ў сьледчым ізалятары. Артур мае чатыры спагнаньні за парушэньні правілаў унутранага распарадку на “хіміі”, паведаміла “Радыё Свабода”.

Паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу, дастаткова трох спагнаньняў, каб завялі крымінальную справу і накіравалі яе ў суд.

Актывісты арганізацыі “Малады фронт” лічаць, што крымінальная справа супраць Артура Фінькевіча — вынік мэтанакіраванай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў супраць маладафронтаўцаў.

Толькі цягам месяца на Гомельшчыне завялі тры крымінальныя справы супраць Андруся Цянюты, Кірылы Атаманчыка й Арсена Ягорчанкі.

Сустаршыню “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу, які адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, пагражае новы турэмны тэрмін. Паводле аналягічнага абвінавачаньня судзілі семярых актывістаў арганізацыі.

“Гэта яшчэ адно яскравае сьведчаньне чарговай хвалі рэпрэсіяў супраць “Маладога фронту”, – гаворыць моладзевы лідэр Павал Севярынец. – Разам з тым прызначаны суд над Зьмітром Дашкевічам, выкліканы ў псыханэўралягічны дыспансэр Андрусь Цянюта ў Гомелі, чыняцца спробы выключыць з навучаньня студэнтаў у Менску, Магілёве, Полацку. Безумоўна, гэта ўсё помста за мужнасьць, за веру, зь якой “Малады фронт” вядзе сваё змаганьне”.

Мікола Статкевіч лічыць, што палітычныя матывы ў крымінальнай справе супраць Артура Фінькевіча відавочныя:

“Безумоўна, яўная палітычная замова, таму што на “хіміі” знаходзяцца людзі, якія маюць не чатыры спагнаньні, як у Артура, калі паводле закону можна распачынаць крымінальныя справы, а чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць…

Я бачыў такіх людзей, якія пры наяўнасьці любой капейкі напіваюцца і б’юцца рэгулярна, а іх пасьля адбыцьця трэцяй часткі тэрміну на папраўчыя работы дахаты адпраўлялі, каб яны там нейкі працэнт плацілі... Безумоўна, гэта палітычная замова”.

Днямі Артур Фінькевіч пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8657)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6006)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5054)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4203)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4172)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4019)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4008)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3922)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3729)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3672)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: