10 чэрвеня 2026, Серада, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СІЗА павесіўся асуджаны да пажыццёвага зняволення

Пракуратура Цэнтральнага раёна Гомеля праводзіць расследаванне па факце смерці асуджанага. Яго знайшлі павешаным у адзіночнай камеры СІЗА № 3 абласнога цэнтра.

У сакавіку гэтага года ён з асобай жорсткасцю здзейсніў тры забойствы ў вёсцы Ізбынь Хойніцкага раёна. На глебе рэўнасці, такі матыў фігуруе ў матэрыялах справы, засек сякерай жанчыну, з якой пражываў пасля турэмнага зняволення, і яе сястру, якая не ўтойвала неўхваляльнага стаўлення да выбару сваёй сваячкі. Пад сякеру патрапіла і суседка, якая апынулася выпадковай сведкай злачынства. Мужчына знаходзіўся ў стане найцяжэйшага алкагольнага ап'янення.

Незадоўга да смерці злачынца абласны суд вынес яму прысуд аб пажыццёвым турэмным зняволенні. Падчас разглядаў па факце здарэння пракуратура мусіць адказаць найперш на галоўнае пытанне: ці быў гэта суіцыд або хтосьці «дапамог» асуджанаму звесці разлікі з жыццём. Але нават калі гэта самазабойства, то чаму супрацоўнікі СІЗА дапусцілі такое?

Прадстаўнікі адміністрацыі следчага ізалятара ад якіх-небудзь каментараў на гэты конт устрымліваюцца, піша «Народная газета».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках