banner1 banner1 banner1

31.10.2007

Крымінальныя справы супраць супрацоўнікаў КДБ і Савета бяспекі 2

11:48, — Палітыка

Крымінальныя справы супраць супрацоўнікаў КДБ і Савета бяспекі

Генеральная пракуратура Беларусі завяршыла расследаванне крымінальнай справы па факце неправамерных дзеянняў у дачыненні старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця і накіравала матэрыялы ў Вярхоўны суд, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

"Крымінальная справа па факце неправамерных дзеянняў у дачыненні З.Ломаця завершаная, матэрыялы накіраваныя ў суд. У якасці абвінавачваных праходзяць тры супрацоўнікі КДБ Беларусі і адзін супрацоўнік Савета бяспекі", – паведаміў генпракурор.

Генпракурор удакладніў, што ў дачыненні абвінавачваных была ўзбуджаная крымінальная справа па арт.455 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту". Пры гэтым П.Міклашэвіч дадаў, што "ўсталяванае, што некаторы гвалт у дачыненні З.Ломаця быў ужыты", паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, інцыдэнт з удзелам З.Ломаця адбыўся ў ліпені ў Магілёве. Расследаванне справы пад грыфам "сакрэтна" праводзіла Генеральная пракуратура.

Яшчэ адна справа супраць КДБ і МУС

Генеральная пракуратура Беларусі таксама працягвае расследаванне крымінальных спраў у дачыненні двух палкоўнікаў КДБ і аднаго палкоўніка органаў унутраных спраў, паведаміў на прэс-канферэнцыі Міклашэвіч.

"Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні двух супрацоўнікаў КДБ у званні палкоўніка і аднаго супрацоўніка МУС у званні палкоўніка, якія абвінавачваюцца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і карупцыйных злачынствах працягваецца", – сказаў П.Міклашэвіч. "Да канца гэтага года будзе завершанае расследаванне гэтых крымінальных спраў, і матэрыялы будуць перададзеныя ў суд", – паведаміў Генпракурор.

Новы этап у "справе мытнікаў"

Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч не выключае, што ў "справе мытнікаў" будзе трэці этап.

"У "справе мытнікаў" будзе трэці этап", – паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, "усталяванае, што працавала шматлікая злачынная група, якая займалася пазапраўным правозам грузаў праз беларускую мытню". "Усталяванае дачыненне не толькі супрацоўнікаў мытні, КДБ, але мы ўжо выйшлі і на супрацоўнікаў МУС", – сказаў П.Міклашэвіч, удакладніўшы, што гэта тычыцца трэцяга этапу справы мытнікаў.

Пры гэтым Генпракурор удакладніў, што цяпер "завяршаецца другі этап расследавання "справы мытнікаў", па якім праходзіць больш як 50 абвінавачваных, да канца года матэрыялы па дадзенай справе будуць перададзеныя ў суд". П.Міклашэвіч нагадаў, што першы этап "справы мытнікаў", па якім праходзяць 22 абвінавачваныя, ужо накіраваны ў суд.

Справа аб выбухах у Віцебску: без змянення

Праваахоўныя органы пакуль не ўсталявалі падазраваных і вінаватых у выбухах у цэнтры Віцебска, паведаміў на прэс-канферэнцыі Менску Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

"Падазраваныя ў выбухах у Віцебску пакуль не ўсталяваныя", – сказаў Генпракурор. Паводле яго слоў, "расследаванне крымінальнай справы па фактах выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе працягваюцца, у рамках яго быў прыцягнуты не адзін дзесятак чалавек за пазапраўнае захоўванне боепрыпасаў і агнястрэльнай зброі". П.Міклашэвіч удакладніў, што ў рамках расследавання дадзенай крымінальнай справы "быў затрыманы супрацоўнік КДБ па Віцебскай вобласці за захоўванне боепрыпасаў, але яго дачыненне да выбухаў у Віцебску не ўсталяванае".

Генпракуратура аспрэчвае чуткі пра вызваленне экс-дырэктара "Белнафтахіма"

Былы кіраўнік канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Бароўскі па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай, і чуткі пра яго вызваленні не маюць пад сабою падставы, паведаміў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, цяпер завершанае следства па адным з эпізодаў злачыннай дзейнасці Бароўскага, у прыватнасці, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з крадзяжом $1,6 млн. Неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

Пётр Міклашэвіч таксама адзначыў, што не выключанае з'яўленне новых фігурантаў па гэтай справе пры расследаванні іншых эпізодаў.

Напісаць каментар (2)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   04.07   05.07 
Брэст Небольшой дождь+21
+14
Небольшая облачность+23
+12
Віцебск Небольшая облачность+19
+11
Небольшая облачность+17
+9
Гомель Небольшой дождь+22
+13
Небольшая облачность+21
+11
Гродна Небольшой дождь+18
+13
Небольшая облачность+22
+10
Мінск Дождь+17
+12
Небольшая облачность+19
+9
Магілёў Небольшая облачность+19
+12
Небольшая облачность+18
+9


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (11719)

30.06, 10:18, — Аўто

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9597)

29.06, 10:42, — Эканоміка

В Минске появились квартиры за 28 тысяч долларов (9286)

27.06, 13:20, — Грамадства

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8150)

1.07, 8:59, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (7887)

29.06, 15:18, — Палітыка

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (7546)

3.07, 13:19, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (6749)

1.07, 14:12, — Палітыка

Лукашенко: «Будете играть в поддавки, отправлю в каталажки» (6706)

27.06, 13:56, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6277)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (5923)

29.06, 14:09, — Культура

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: