banner1 banner1 banner1

4.10.2007

Апазіцыя працягнула руку дапамогі Лукашэнку

10:20, — Палітыка

“Прапанаваўшы дыялог, апазіцыя працягнула ўладам руку дапамогі. Калі яны не згодныя, то гэта ўжо іх праблемы”, – такое меркаванне выказаў 3 кастрычніка кіраўнік аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч.

«Гэта ў іх да канца года будзе 7 мільярдаў даляраў дэфіцыт гандлёвага балансу ў гандлі з Расеяй. Гэта ў іх будзе 10 мільярдаў знешняга доўгу. Гэта яны нясуць адказнасць за падвышэнне цэнаў, якое мае быць, – сказаў палітык. – Дэмакратычныя сілы Беларусі зрабілі жэст добрай волі, прадэманстравалі гатоўнасць у складаны для краіны час аб'яднаць намаганні па выхадзе з крызісу. Мы лічым, што гэта сапраўды еўрапейскія падыходы, накіраваныя не на абарону сваіх «шкурных» інтарэсаў, а на абарону інтарэсаў усёй краіны».

Палітык падкрэсліў таксама, што зварот, які быў накіраваны арганізатарамі Еўрапейскага Марша намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, быў больш разлічаны не на Лукашэнку і яго асяродак, а на ўсё беларускае грамадства, паведамляе «Белорусский партизан».

Падчас Еўрапейскага Марша кожны павінен даць адказ: еўрапеец ён ці не. «Той, хто не выйдзе, таму што яму лянота або ён баіцца чагосьці, значыць, – ён не Еўрапеец. І кожны чалавек, які застаўся ў гэты дзень дома, павінен усведамляць, што ён адмаўляецца ад еўрапейскага выбару. І мы спадзяемся, што тыя, людзі, якія адчуваюць сябе еўрапейцамі, выйдуць на вуліцу», – лічыць В.Івашкевіч.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6002)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5799)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5617)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4746)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4020)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4004)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3794)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3783)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3492)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3314)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: