Навіны за 9.10.2007
9.10.2007
Российские СМИ: В Минске арестовывают европейцев
2
22:09, — Палітыка
9 октября в квартиру активиста белорусской оппозиции Александра Отрощенкова ворвались сотрудники милиции, оперативно сообщает о событиях в Минске российская «Новая газета».
Прэс-канфэрэнцыя аргкамітэта Еўрапейскага Марша
20:51, — Палітыка
10 кастрычніка (серада) а 12:00 у сядзібе Партыі БНФ пад адрасе Машэрава, 8 (былая Варвашэні) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя аргкамітэту Эўрапейскага Маршу. На прэс-канфэрэнцыі будзе агучаны адказ Менгарвыканкаму на заяву аб правядзеньні Эўрапейскага Маршу. Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі: старшыня аргкамітэта, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр руху “За Свабоду” Александр Мілінкевіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
В Минск прибывает представитель генерального директората Еврокомиссии Хильде Хардеман
20:18, — Палітыка
Вечером 9 октября в Минск прибывает руководитель отдела связей с Украиной, Молдовой и Беларусью директората Восточной Европы, Южного Кавказа и Центральной Азии генерального директората Европейской комиссии по внешним связям и политике добрососедства Хильде Хардеман.
Да Аляксандра Атрошчанкава не пускаюць жонку
20:15, — Палітыка
Жонка дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава Дар'я спрабуе ўвайсці ў кватэру да свайго мужа, але людзі ў міліцэйскай форме яе не пускаюць. «Мяне груба адапхнулі міліцыянты. Заявілі, што ў кватэры і так шмат людзей, і яны без мяне разбяруцца», – паведаміла сайту Хартыі’97 жонка Атрошчанкава.
Арыштаваны апазіцыянер, які арганізоўваў сустрэчу з дыпламатамі Еўразьвяза
19:53, — Палітыка
Сёньня ў Гомелі быў затрыманы намесьнік старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Кацора, які з'яўляецца паплечнікам лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе паводле сьведчаньня супрацоўнікаў ДАІ спадароў Палянка й Калугіна складзены пратакол нібыта за нецэнзурную лаянку й грубыя паводзіны.
Шукалі труп, а палезлі ў кампутары
5
19:25, — Палітыка
У кватэру дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава ў 19.10 уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Спачатку яны цэлую гадзіну грукалі і патрабавалі адчыніць дзверы, а пасля ўлезлі ў кватэру на другі паверх (!) праз акно. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксандр Атрошчанкаў, уварваўшыся ў кватэру, міліцыянты заявілі, што ім паступіў ананімны званок наконт таго, што там нібыта знаходзіцца труп. Аднак перш за ўсё міліцыянтаў зацікавілі кампутары. У кватэры праходзіць ператрус. Відавочна, што напад на кватэру ажыццёўлены па палітычных матывах. У момант уварвання міліцыянтаў Атрошчанкаў пакінуў уключаным тэлефон, і мы чулі, як міліцыянты пагражалі яму і патрабавалі паказаць інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з Еўрапейскім Маршам. Потым тэлефон Атрошчанкава быў адключаны…
Украина будет получать от Всемирного банка $1 миллиард ежегодно
18:18, — Эканоміка
Главный экономист Представительства ВБ в Украине Мартин Райзер сообщил, что предварительно именно такой объем средств будет ежегодно направляться в экономику Украины в ближайшие несколько лет.
Аляксандар Мілінкевіч: «Мы сіла. Не прасьпіце гэты дзень»
17:49, — Палітыка
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч браў удзел у “Форуме-2000” - штогадовай сустрэчы палітыкаў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў, які кожны год адбываецца ў Празе пад патранатам былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Падчас Форуму палітык адказаў на пытаньні “Радыё Свабода”, у тым ліку пра маючы адбыцца 14 кастрычніка Еўрапейскі Марш.
Зянон Пазьняк: «Хто падняў руку на Крыж пакутаў, будзе пакараны»
5
17:49, — Палітыка
Адкрывальнік Курапатаў, лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што паламаны вандаламі Крыж пакутаў адновяць да Дзядоў. Зянон Пазьняк узначаліў грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня крыжа “Пакутнікам Беларусі”.
Запрасілі на перамовы і арыштавалі. Хаос і разгубленасць ва ўладзе
36
17:48, — Палітыка
Заяўніка Еўрапейскага Марша, актывіста грамадзянскай кампаніі Яўгена Афнагеля арыштавалі праз 15 хвілін пасля заканчэння перамоваў у Менгарвыканкаме з нагоды правядзення Еўрапейскага Марша.
Вацлаў Гавэл: «Мужнасьць – адзіны шлях да посьпеху»
17:48, — Палітыка
У часе Форуму-2000, які штогод праводзіцца пад патранажам былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гавэла, адбылося ўручэньне прэміі імя Гано Эленбоген Аляксандру Мілінкевічу. На цырымонію прыбыў Вацлаў Гавэл і пасьля яе даў інтэрвію “Радыё “Свабода”, у якім, у тым ліку, выказаў пратэст супраць арыштаў арганізатараў Еўрапейскага Марша.
Багданкевіч: Пракаповіч няправільна дакладае Лукашэнку
3
16:50, — Эканоміка
Сёння старшыня праўлення Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч чарговым разам запэўніў А.Лукашэнку ў тым, што банкаўская сістэма краіны нараўне з эканомікай за 9 месяцаў 2007 года спрацавала цалкам паспяхова, выканаўшы ўсе запланаваныя паказчыкі і забяспечыўшы фінансавую стабільнасць і стабільнасць нацыянальнай валюты. У сваю чаргу, экс-старшыня праўлення Нацбанку Станіслаў Багданкевіч мае некалькі іншы пункт гледжання на поспехі беларускай эканомікі.
Алесь Пушкін: «Мы дачакаемся выкананьня ўладамі ўмоваў Эўразьвязу»
16:39, — Палітыка
Мастак Алесь Пушкін лічыць, што беларускае грамадзтва кансалідуе эканамічнае жыцьцё – і левым, і правым, і рускамоўным, і беларускамоўным хочацца добра есьці і прыстойна жыць.
Цэны на расейскі газ яшчэ не ўзгодненыя
15:52, — Эканоміка
Беларусь разлічвае ўзгадніць з ААТ "Газпром" формулу цаны на газ на 2008 год да канца гэтага года, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Тэлеканал «Белсат» павінны паказваць кабельныя аператары
7
15:22, — Палітыка
З 10 снежня ўладальнікі спадарожнікавых антэн «Astra» і «Sirius» змогуць глядзець новы беларускі тэлеканал «Белсат». На думку сябра ўпраўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуарда Мельнікава, канал, які працуе на прынцыпах грамадскага тэлебачання патрэбны, як паветра.
Прыватнікаў і замежнікаў заганяюць у афіцыйныя прафсаюзы
14:38, — Грамадства
«Для далейшага росту прафсаюзных шэрагаў» пастановай прэзідыума Савета ФПБ, прынятай на апошнім яго пасяджэнні, усім прафсаюзным органам даручанае ўзмацніць працу па стварэнні новых першасных прафсаюзных арганізацый, асабліва на прыватных і замежных прадпрыемствах, суб'ектах малога прадпрымальніцтва, а таксама па стварэнні прафарганізацый, якія аб’яднаюць індывідуальных прадпрымальнікаў.
Рэжым абараняе расейскі фашызм
14:22, — Палітыка
Чатырох чалавек, сярод якіх адна дзяўчына, асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту за антыфашысцкі пікет каля расейскай амбасады ў Мінску.
Знізіўся рэальны курс беларускага рубля
14:06, — Эканоміка
Рэальны курс беларускага рубля за студзень–жнівень знізіўся да «кошыку валют» краін – асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі на 3,5% у параўнанні з снежнем 2006 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя, размешчаныя на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Беларусі.
Ва Украіне прыдумалі, як пакараць «Газпром»
14:04, — Эканоміка
Украіна павінна сама прапанаваць Расеі падняць цану на газ, каб следам Кіеў мог патрабаваць павялічыць кошт транзіту расейскага газу ў Еўропу праз сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў сёння ў Кіеве Валеры Баравік, кіраўнік упраўлення Альянсу «Новая энергія Украіны».
Салігорскія шахцёры абаранілі права на льготныя пенсіі
14:02, — Палітыка
У праект закона "Аб прафесійным пенсійным страхаванні" прапаноўваецца новая норма. Яе сутнасць – захаваць датэрміновыя пенсіі для тых, хто цяпер працуе ў шкодных умовах працы. Не выключана, што на восеньскай сесіі ў «парламенце» праект будзе разглядацца ўжо ў змененым выглядзе, які, дарэчы, цяпер задавальняе і прафсаюзы.
Ющенко готов предложить Януковичу пост председателя Верховной Рады
7
13:53, — У свеце
Президент Украины Виктор Ющенко готов предложить пост главы парламента лидеру Партии регионов Виктору Януковичу, который пока возглавляет правительство страны, передает ИТАР-ТАСС. Однако блок "Наша Украина – Народная самооборона" (НУ-НС) выдвинул на пост председателя Верховной Рады председателя Политсовета блока, главу партии "Народный союз "Наша Украина" Вячеслава Кириленко.
Аляксандр Казулін даслаў ліст з турмы
3
13:32, — Палітыка
6 кастрычніка сям'я палітвязня Аляксандра Казуліна атрымала ліст ад бацькі. Ліст датаваны 2-м кастрычніка. Палітык скардзіцца, што шматлікі допіс да яго не даходзіць, а таксама падтрымлівае дачку, якая нядаўна была звольненая з працы. Прапануем вашай увазе некаторыя вытрымкі з ліста.
Іллю Богдана вызвалілі з залі суду
12:43, — Палітыка
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску быў абвешчаны прысуд намесніку старшыні Модладзі БНФ” Ілле Богдану. Суддзя Жана Брысіна пакарала акывіста 5 суткамі адміністрацыйнага арышту і .. адпусьціла на волю, патлумачыўшы сваё рашэньне правам на абскарджваньне прысуду.
МУС забараняе распіванне піва ў грамадскіх месцах
5
12:38, — Грамадства
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі лічыць неабходным усталяваць адміністрацыйную адказнасць за распіванне піва і слабаалкагольных напояў на вуліцы і ў іншых непрыстасаваных месцах.
Марш будзе праверкай
12:36, — Палітыка
Еўрапейскі марш, які аб'яднаныя дэмсілы маюць намер правесці 14 кастрычніка, можа стаць праверкай як здольнасці апазіцыі арганізаваць масавае вулічнае мерапрыемства, так і шчырасці жадання ўлад палепшыць стасункі з Еўразвязам, піша газета «Белорусы и рынок».
На аттракцион из-под палки?
5
12:18, — Грамадства
Почти десять миллионов рублей в месяц должны выручать мозырские педагоги от продажи своим ученикам билетов на аттракционы на местном горнолыжном комплексе. По их словам, эта деятельность навязана им местными исполнительными властями. Представители горисполкома отрицают существование документа, копии которого имеются в каждом учреждении образования города.
Лукашэнка супраць мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС
2
11:59, — Палітыка
Адсутнасць узгодненых пазіцый у фармаванні цэнаў на энергарэсурсы можа стаць перашкодай на шляху стварэння паўнавартаснага мытнага саюза ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці, лічыць памочнік прэзідэнта Беларусі Валянцін Рыбакоў.
Спецназ «колбасит»
8
11:58, — Палітыка
Журнал «Спецназ» демонстрирует небывалый плюрализм мнений. Год назад он публиковал статью бывшего министра внутренних дел Беларуси Юрия Сивакова, который рекомендовал белорусским офицерам следовать положениям кодекса чести офицера, написанного Адольфом Гитлером. Однако в одном из номеров этого года (№3 (11) 2007) появилась статья об истории белорусской воинской славы, с перечислением самых значительных и действительно героических дат в белорусской истории. В том числе очень много внимания уделяется знаменитой битве под Оршей.
Перабоі з прадуктамі будуць працягвацца
5
11:44, — Эканоміка
На днях у СМІ пачала актыўна абмяркоўвацца тэма магчымага малочнага крызісу. Афіцыйныя структуры тут жа паспрабавалі запэўніць грамадскасць, што малочных прадуктаў хопіць на ўсіх. Аднак сітуацыя застаецца далёка не бясхмарнай.
Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі МІД Чэхіі і Славакіі
10:45, — Палітыка
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч 8 кастрычніка правёў двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Швацэнберам і міністрам замежных спраў Славакіі Янам Кубішам. Сустрэчы адбыліся ў рамках Міжнароднай канферэнцыі “Форум 2000” ў Празе.
Эканомім на ацяпленні?
10:36, — Грамадства
«15 кастрычніка ацяпленне не ўключаць. Пэўнай даты, пасля якой пачынаюць падачу цяпла, у правілах падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону ў Беларусі няма, – распавялі «КП в Беларуси» ў Міністэрстве ЖКГ. – Звычайна па ўсталяваных Мінэнерга стандартах батарэі пачынаюць грэць пасля таго, як цягам пяці сутак сярэднесутачная тэмпература трымаецца на адзнацы ніжэй плюс восем градусаў. Пакуль па прагнозе гэтага не чакаецца. Так што ўсё будзе залежаць ад надвор'я».
У палітвязня Змітра Бародкі нарадзіліся двайняты!
8
10:35, — Палітыка
У сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша, рэгіянальнага лідэра Змітра Бародкі нарадзіліся хлопчыкі-двайняткі. Аднак Зміцер Бародка, цяпер ужо бацька трох дзяцей, не можа ўбачыць немаўлятак. З 1 кастрычніка ён адбывае 15 сутак арышту па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. Сайт Хартыі’97 віншуе Змітра і Валянціну Бародку. Жадаем добрага здароўя, мужнасці і еўрапейскай будучыні!
Расея зможа праводзіць «міратворчыя аперацыі» ў Беларусі без санкцыі ААН?
10
10:34, — Палітыка
Рашэнні, прынятыя ў суботу на саміце АДКБ у Душанбе, ператвараюць гэтую арганізацыю з аморфнай структуры ў магутны ваенна-палітычны блок, піша "КоммерсантЪ". Кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка лічыць, што Крэмль хоча распаўсюдзіць рэінкарнацыю КДБ на ўсю Садружнасць незалежных дзяржаў.
Владимир Коноплев стал фигурой умолчания
1
10:08, — Палітыка
Вадим Попов, избранный 2 октября новым спикером «палаты представителей», обещал продолжить дело Владимира Коноплева, чью отставку перед этим приняли «депутаты». "Главное, чтобы «парламент» этого созыва спокойно закончил свою работу, не допустив каких-то всплесков эмоций, нагнетающих обстановку в обществе. Нам нужно спокойно заниматься своей работой", — подчеркнул А. Лукашенко, поздравив В. Попова с избранием спикером.
Блізкі сябар Пуціна ўзначаліў «Транснафту»
9:59, — Эканоміка
Новым гендырэктарам "Транснафты", расейскай дзяржманаполіі па транспартоўцы нафты, будзе прызначаны кіраўнік "Зарубежнефти" Мікалай Токараў, піша газета "Ведомости". Ранейшы кіраўнік кампаніі Сямён Вайншток яшчэ 11 верасня прыняў прапанову прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ўзначаліць Алімпійскую дзяржкарпарацыю. Паводле дадзеных газеты "Коммерсант", Токараў з'яўляецца сябрам і калегам расейскага прэзідэнта.
Пуцін і Зубкоў могуць памяняцца месцамі
9:46, — Палітыка
З верагоднасцю ў 65% на прэзідэнцкія выбары 2008 года пойдзе цяперашні прэм'ер-міністр Віктар Зубкоў, а цяперашні прэзідэнт Уладзімір Пуцін стане прэм'ер-міністрам пры прэзідэнце Зубкове, лічыць аналітык інвестыцыйнага банка ING Wholesale Таццяна Арлова. Яе думкі прыводзіць газета “Ведомости”. Арлова лічыць, што сітуацыя кардынальна змянілася пасля з'езду “Единой России” і заявы прэзідэнта, што ён не выключае магчымасці пасля выбараў заняць пасаду кіраўніка ўрада.
Беларускія НПЗ балансуюць на мяжы стратнасці
9:41, — Эканоміка
Беларусь павялічыла памер дзяржаўнай субсідыі для расейскіх пастаўшчыкоў нафты. Адпаведны ўказ на днях падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Мэта гэтага кроку – забяспечыць сырцом беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ).
Арыштаваны заяўнік Еўрапейскага Марша Яўген Афнагель. Улады плююць на заклікі еўрапейцаў
22
0:28, — Палітыка
Заяўнік Еўрапейскага Марша, актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» Яўген Афнагель 8 кастрычніка прысуджаны Цэнтральным судом Менска да 10 сутак арышту. Гэтую інфармацыю сайту Хартыі’97 пацвердзілі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, куды апазіцыянер быў змешчаны ўчора ўвечары. Як стала вядома сайту Хартыі’97, вонкавае назіранне за Яўгенам Афнагелем вялося з таго моманту, як актывіст выйшаў з Менгарвыканкама, дзе ён удзельнічаў у перамовах з гарадскімі ўладамі з нагоды правядзення Еўрапейскага Марша. Апазіцыянер быў подла схоплены супрацоўнікамі міліцыі па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. Заяўніка Еўрапейскага Марша судзілі на закрытым працэсе без удзелу адваката.




