banner1 banner1 banner1

9.10.2007

Тэлеканал «Белсат» павінны паказваць кабельныя аператары 7

15:22, — Палітыка

З 10 снежня ўладальнікі спадарожнікавых антэн «Astra» і «Sirius» змогуць глядзець новы беларускі тэлеканал «Белсат». На думку сябра ўпраўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуарда Мельнікава, канал, які працуе на прынцыпах грамадскага тэлебачання патрэбны, як паветра.

«На ім будуць прысутнічаць усе пункты гледжання, у тым ліку і дзяржаўная. Калі ўлада выявіць мудрасць, то ў Беларусі будзе адкрытае прадстаўніцтва «Белсата», журналісты атрымаюць акрэдытацыю пры МЗС Беларусі», – сказаў Эдуард Мельнікаў «Завтра твоей страны».

Наяўнасць юрыдычнай асобы і офіса зробіць канал больш прадказальным, лічыць прадстаўнік БАЖа. Эдуард Мельнікаў прапаноўвае беларускім уладам не забараняць трансляцыю «Белсата», а раздаць канал кабельным аператарам.

– Гэта павялічыла б колькасць гледачоў «Белсата ў дзесяткі разоў, – гаворыць Мельнікаў -– Хоць сёння ў Беларусі ўсталяваныя 800 тысяч спадарожнікавых антэн, а гэта рэальна 2 мільёны тэлегледачоў. Значыць, канал зможа глядзець чвэрць насельніцтва. Я думаю, калі журналісты «Белсата» будуць працаваць прафесійна, без хуліганскіх дзеянняў, то канал абавязкова знойдзе свайго гледача ў Беларусі. Прычым, масавага гледача.

Па словах дырэктара службы навін «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага, асноўная канцэпцыя новага канала – гэта незалежнасць і аб'ектыўнасць. На канале будуць прадстаўленыя розныя меркаванні.

Ідэя стварэння «Белсата» належыць польскаму МЗС і ўхваленая краінамі Еўразвяза. Яшчэ летась польскія журналісты сумесна з беларускімі калегамі пачалі працу па стварэнні канала. Кіраўніцтва папулярнага польскага TVR афіцыйна зацвердзіла ў сваёй структуры новы тэлеканал для Беларусі.

На пытанне, ці не стане “Белсат” своеасаблівым польскім поглядам на беларускую рэчаіснасць, Аляксей Дзікавіцкі адказаў так: “Дэвіз нашага канала: “Белсат” – тэлебачанне, якое робяць беларусы для Беларусі”. Напрыклад, у службе інфармацыі, якой я кірую, працуюць толькі беларускія журналісты. Мова канала – беларуская. Гэта наша прынцыповая пазіцыя”.

Па словах Аляксея Дзікавіцкага, ужо з першага дня эфірны час “Белсата” складзе 16 гадзін у суткі. Прымаць канал змогуць уладальнікі антэн «Astra» і «Sirius».

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12026)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5075)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4956)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4599)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4058)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3868)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3693)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3671)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3612)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3483)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: