banner1 banner1 banner1

9.10.2007

Арыштаваны апазіцыянер, які арганізоўваў сустрэчу з дыпламатамі Еўразьвяза

19:53, — Палітыка

Сёньня ў Гомелі быў затрыманы намесьнік старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Кацора, які з'яўляецца паплечнікам лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе паводле сьведчаньня супрацоўнікаў ДАІ спадароў Палянка й Калугіна складзены пратакол нібыта за нецэнзурную лаянку й грубыя паводзіны.

Уладзімера Кацору апэратыўна адвезьлі ў суд Чыгуначнага раёну. Судзьдзя Козыраў пакараў актывіста 7 суткамі арышту.

Як лічыць спадар Кацора, ягоны арышт зьвязаны з дзьвюма палітычнымі падзеямі, якія маюць адбыцца напрыканцы гэтага тыдня:

“Насамрэч, я думаю, што гэта – правакацыя. Я так і напісаў. Чарговая, дарэчы, правакацыя. Зьвязана яна з тым, што ў Гомель прыязджаюць амбасадары краінаў Эўразьвязу. Думаю, гэта галоўная прычына. Я павінен быў гэтую сустрэчу з нашага боку арганізоўваць у пятніцу. І другая прычына – гэта Эўрапейскі марш, які ладзіцца ў Менску”, -- паведаміў актывіст “Радыё Свабода”.

Гэта ўжо чацьвёрты арышт актывіста напярэдадні важных палітычных падзеяў. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі й сьвяткаваньнем Дня Волі Уладзімір Кацора правёў за кратамі 23 сутак.

Заўвага сайта www.charter97.org: Беларускія ўлады зараз паводзяць сябе такім самым чынам, як і напачку 2006 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тады таксама арыштавалі па сфальсіфікаваным абвінавачванням шмат апазіцыянераў, але як паказалі акцыі пратэсту на Плошчы Каліноўскага, такія дзеяньні ўладаў прыводзяць толькі да большай масавасьці акцый.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12360)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5186)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5079)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4724)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4182)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3918)

6.10, 15:25, — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3888)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3773)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3760)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3714)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: