Heineken выказвае інтарэс да «Рэчыцапіва»
8:34, — Эканоміка
Піваварная кампанія Heineken выказвае інтарэс да беларуска-літоўскага СП "Рэчыцапіва" ААТ. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў.
"Гэтае не адзінае прадпрыемства, да якога кампанія Heineken выказвала апошнім часам інтарэс з мэтай рэалізацыі сумеснага інвестыцыйнага праекту. У той самы час СП "Рэчыцапіва" – даволі цікавы партнёр для кампаніі", – сказаў суразмоўца агенцтва.
У адміністрацыі прадпрыемства гэтую інфармацыі адмовіліся каментаваць, але пацвердзілі факт наведвання прадпрыемства дэлегацый кампаніі Heineken на чале з дырэктарам па развіцці бізнэсу ва Усходняй Еўропе Антоніус Хаккаартам.
“Рэчыцапіва” працуе з 1975 г, у 2000 годзе створанае сумеснае беларуска-літоўскае ААТ. Праектная магутнасць прадпрыемства складае 5,2 млн дал у год. Завод выпускае 9 гатункаў піва пад трыма брэндамі – "Дняпроўскае", "Рэчыцкае" і BergG. У студзені–кастрычніку 2007 г прадпрыемства выпусціла 2,467 тыс дал піва (+18,6% да ўзроўню студзеня–кастрычніка 2006 г). У тым ліку ў кастрычніку 2007 г вытворчасць піва павялічылася на 18,6 працэнтаў у параўнанні з вераснем да 204 тыс дал.




