banner1 banner1 banner1

12.11.2007

Архібіскупа Кандрусевіча віталі 4,5 тысячы беларусаў фатаздымкі

9:04, — Рэлігія

Прыкладна 4,5 тысячы чалавек, у тым ліку каля 300 спецыяльна запрошаных госцяў, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўступлення на пасаду апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча. Цырымонія адбылася 10 лістапада ў менскім Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Сярод запрошаных былі прадстаўнікі беларускіх улад і дэмакратычнай апазіцыі, дыпламаты, біскупы і прадстаўнікі епіскапатаў з Аўстрыі, Ватыкана, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расеі, Румыніі і Украіны, усе беларускія біскупы, лідэры хрысціянскіх і іншых рэлігійных аб'яднанняў, прадстаўнікі айчыннай інтэлігенцыі, дабрачынных арганізацый, вернікі, у тым ліку з суполкі вёскі Адэльск у Гарадзенскім раёне, дзе нарадзіўся Т.Кандрусевіч, а таксама яго родныя і блізкія.

Цырымонія праходзіла пад гукі арганнай музыкі з выкананнем рэлігійных спеваў, гімнаў і малітваў згодна з абрадам кананічнага ўступлення архібіскупа на пасаду. Пасля сустрэчы мітрапаліта хлебам-соллю перад будынкам касцёла адбылося яго ўрачыстае ўваходжанне ў храм і абвяшчэнне апостальскай булы Папы рымскага Бенедыкта XVI аб прызначэнні Т.Кандрусевіча апостальскім адміністратарам. Пасля апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Марцін Відовіч уручыў Т.Кандрусевічу пастарал – сімвал яго духоўнай улады. Новага архібіскупа віталі святары архідыяцэзіі, прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў, розных пакаленняў вернікаў і этнасаў, якія пражываюць у Беларусі.

Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек уручыў Т.Кандрусевічу копію крыжа святой Ефрасінні Полацкай, а біскуп Бабруйскі і Быхаўскі Серафім – букет пунсовых руж ад імя мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Цырымонія праводзілася на беларускай і лацінскай мовах, а асобныя малітвы чыталіся на еўрапейскіх мовах, у тым ліку ангельскай, расейскай, польскай і ўкраінскай.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі вяла прамую тэлетрансляцыю цырымоніі на Польшчу пасродкам спадарожнікавай сувязі. А перад касцёлам быў усталяваны вялізны плазменны экран, каб усе прысутныя ля храма маглі ўбачыць урачыстае дзейства.

Нагадаем, 21 верасня Папа рымскі Бенедыкт XVI вызваліў Т.Кандрусевіча ад пастырскага кіраўніцтва архідыяцэзіей Маці Боскай у Маскве і прызначыў яго ардынарыем Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 14 чэрвеня 2006 года гэтую пасаду займаў генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі біскуп Антоній Дзям’янка.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7411)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6839)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6632)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5929)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5895)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4817)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4574)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4394)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4345)

16.05, 12:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4185)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку