9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка прапаноўваў Мілеру нафтаперапрацоўчыя заводы?

7

Цалкам нечакана і неўзаметку для грамадскасці віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка правёў 8 лістапада працоўную сустрэчу з старшынёй праўлення Газпрома Аляксеем Мілерам. Пра тое, што вышэйшы службовец наведаў цэнтральны офіс расейскай манаполіі ў Маскве, стала вядомае толькі напрыканцы працоўнага дня.

Асноўнай тэмай для гутаркі быў не ўжо звыклы газ і цана на яго. Як распавялі «КП в Беларуси» ў прэс-службе Газпрома, Менск прапанаваў Маскве шэраг інвестыцыйных праектаў. Прасцей кажучы, Уладзімір Сямашка заклікаў Мілера ўкладваць грошы ў Беларусь. Што ж менавіта можа зацікавіць Газпром у нашай краіне?

– У Газпрома шмат інтарэсаў да Беларусі, – мяркуе аналітык інвестыцыйнай кампаніі «Тройка-Дыялог» Валеры Несцераў. – Спектр шырокі – ад мінеральных угнаенняў да энергетыкі, напрыклад, будаўніцтва новых падземных сховішчаў газу, электрастанцый…

Дарэчы, пра стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці мінеральных угнаенняў на базе Гроднаазот казалася яшчэ месяц таму. Паводле наяўнай у «КП в Беларуси» інфармацыі, здзяйсняць праект коштам больш за мільён даляраў будзе даччыная структура Газпрома – Газ-ойл.

Акрамя гэтага, як распавялі ў Міністэрстве энергетыкі, больш за 300 млн. даляраў Беларусь прапанавала ўкласці Газпрому ў будаўніцтва энергаблока на новай пляцоўцы Бярозаўскай ГРЭС.

– Газпром цяпер пачаў займацца нафтай, таму я не выключаю, што ў Маскве акрамя ўсяго іншага вяліся і перамовы аб нашых двух нафтаперапрацоўчых заводах, – выказаў сваё меркаванне эканаміст Леанід Заіка. – Магчыма, што і яны могуць стаць сумеснымі прадпрыемствамі.

Нагадаем, што яшчэ падчас свайго візіту ў Паўднёвую Карэю прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі казаў пра будаўніцтва ў Мазыры комплексу для вытворчасці параксілола. Менавіта на гэты праект канцэрн Белнафтахім цяпер шукае інвестара.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках