33 краіны ўнеслі ў ААН рэзалюцыю па Беларусі
10:38, — Палітыка
33 дзяржавы ўнеслі на Генеральнай асамблеі ААН праект рэзалюцыі, у якім асуджаецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Аўтары дакумента выказваюць "глыбокую занепакоенасць з нагоды выкарыстання сістэмы крымінальнага правасуддзя для таго, каб прымусіць замоўкнуць палітычную апазіцыю".
У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што ў Беларусі маюць месца затрыманні апазіцыйных актывістаў, не выконваюцца працэсуальныя нормы і праходзяць закрытыя палітычныя працэсы "над вядучымі прадстаўнікамі апазіцыі і праваабаронцамі".
Аўтары дакумента выказваюць занепакоенасць у сувязі з "далейшай эрозіяй дэмакратычнага працэсу" ў Беларусі. У праекце рэзалюцыі сцвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаннем метадаў запалохвання апазіцыі і прыгнёту незалежных СМІ.
Аўтарамі праекту рэзалюцыі выступілі ЗША, краіны Еўразвяза і Японія, паведамляе "Тэлеграф".




