banner1 banner1 banner1

12.11.2007

Улады утойваюць інфармацыю пра палітвязьня Андрэя Клімава

13:18, — Палітыка

Улады утойваюць інфармацыю пра палітвязьня Андрэя Клімава

Апошні ліст Ала Клімава, маці палітвязьня Андрэя Клімава, атрымала ад сына два тыдні таму. Палітык пісаў, што ў яго адабралі ўсе харчы, безь якіх ён, як хворы на цукровы дыябэт, абысьціся ня можа. Паведамляў таксама, што яму баліць сэрца, але яго прымушаюць выходзіць на працу. Цяпер у сям’і палітвязьня непакояцца, не выключаюць, што зь ім можа здарыцца нават найгоршае.

Днямі Ала Клімава адправіла сыну тэлеграму. “Чаму ня пішаш? Тэрмінова паведамі пра здароўе. Як з прадуктамі? Турбуемся. Мама, Таня”. Але адказу пакуль не атрымала.

Тым часам Анатоль Лябедзька, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой з’яўляецца Андрэй Клімаў, расказаў пра захады ў падтрымку свайго аднадумцы, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Мы зьвярнуліся ў кожную эўрапейскую амбасаду і амбасаду ЗША, а таксама офіс АБСЭ, каб дыпляматы па сваіх каналах запрасілі сустрэчу з Клімавым і пасьля далі аб’ектыўную інфармацыю пра стан ягонага здароўя, што зь ім адбываецца ў калёніі. Паралельна зьвярнуліся з запытам ў дэпартамэнт адбыцьця пакараньняў, які кантралюе калёніі, каб яны праверылі факты адносна ўтрыманьня Клімава”, -- распавёў палітык.

Паводле Анатоля Лябедзькі, таксама рыхтуецца шэраг вулічных акцыяў у падтрымку палітвязьняў. У Беларусі найбліжэйшая такая акцыя адбудзецца 10-га сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

У сярэдзіне кастрычніка журналіст Яўген Агурцоў атрымаў апошні на гэты момант ліст ад Андрэя Клімава, у якім сябар пісаў пра цяжкія ўмовы на турэмным карантыне. Потым Андрэй Клімаў замаўчаў, што Яўген Агурцоў лічыць дрэнным знакам.

На думку Агурцова, Андрэй Клімаў мог абурыцца тым, што ў яго ўсё адабралі, рэзка выказацца ды з гэтай прычыны патрапіць у карцэр.

Журналіст паведаміў, што даслаў матэрыялы адносна Клімава ў расейска-беларускую камісію правоў чалавека, якую ачольвае Эла Памфілава. Праз два тыдні камісія правядзе слуханьні, і Яўген спадзяецца, што будзе разгледжаная й сытуацыя вакол ягонага сябра Клімава.

Вось толькі што можа стаць з Андрэем Клімавым за два тыдні? Дзяжурны Мазырскай калёніі зусім адмаўляецца хоць нешта паведамляць пра такога вязьня.

На запыт карэспандэнта “Радыё Свабоды” пра Андрэя Клімава ў Мазырскай калёніі адказваюць, што нават ня ведаюць такога асуджанага.

Нагадаем, Андрэя Клімава асудзілі на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за апазыцыйны артыкул у інтэрнэце. Паседжаньне суду было закрытым, таму падрабязнасьці справы невядомыя.

Ад канца 1990-х гадоў гэта ўжо трэцяе пакараньне Андрэя Клімава, якога ў сьвеце прызналі Вязьнем сумленьня.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11493)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6739)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5236)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4859)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4182)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4120)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4036)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3782)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3317)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: