banner1 banner1 banner1

13.11.2007

Пазеляніце ручку

11:09, — Грамадства

Савет міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку пакрыцця страт аб'ектаў расліннага свету, размешчаных на землях населеных пунктаў. Цяпер арганізацыі і нават грамадзяне (падчас будаўніцтва ўласнага дому, лецішча і г.д.), перш чым выдаліць дрэва, хмызняк і нават травяное покрыва, абавязаныя атрымаць спецыяльны дазвол выканкама і пакрыць у мясцовы бюджэт кошт дадзенай расліннасці. Усё гэта яшчэ больш павялічыць сабекошт будаўніцтва аб'ектаў нерухомасці, бо плаціць давядзецца не толькі за кожнае дрэва, але нават за загубленую кветку.

Магчымасць спаганяць плату за выдаленне розных раслінных аб'ектаў з'явілася ўлетку гэтага года. Тады былі занесеныя змяненні ў Закон РБ «Аб раслінным свеце». Дададзены артыкул 601 (пакрыццё страт аб'ектаў расліннага свету, размешчаных на землях населеных пунктаў) вызначаў, што страты пакрываюцца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу юрыдычнай асобай або грамадзянінам, у інтарэсах якіх выдаляюцца аб'екты расліннага свету ў населеным пункце, паведамляе «Ежедневник».

Прычым пакрыццю падлягае цалкам правамернае выдаленне раслінных аб'ектаў. Напрыклад, пры будаўніцтве новых будынкаў, рамонце старых, пры акультурванні дачнага ўчастку, і нават калі дрэва вырасла там, дзе яно не павінна было вырасці, і перашкаджае нармальнай эксплуатацыі будынка. Памеры гэтых кампенсацыйных выплат, а таксама парадак іх вызначэння ўсталяваў гэтымі днямі Савет міністраў пастановай №1461. Згодна з дакументам, уся расліннасць падзеленая на чатыры групы ў залежнасці ад іх стану (добрае, задавальняючае, дрэннае, неналежнае). Ад гэтага, а таксама ад памеру той ці іншай расліннасці і будзе вызначацца канчатковы кошт кампенсацыйных выплат дзяржаве. Напрыклад, за выдаленне адной елкі пярокругам да 4 см (пры замеры на вышыні 1,3 м), якая знаходзіцца ў добрым стане, давядзецца заплаціць дзяржаве дзве базавыя велічыні, то бок, 72 тыс.рублёў. І нават калі гэтая елка знаходзіцца ў дрэнным стане (фактычна загінула 50 і больш працэнтаў ігліцы), дзяржаве неабходна будзе заплаціць 31 тыс. рублёў. За добрае іглічнае дрэва пярокругам 30 см і больш дзяржаве давядзецца заплаціць 465 тыс. рублёў.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26324)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6171)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5261)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4458)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4054)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3914)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3825)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3719)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3668)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3463)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: