banner1 banner1 banner1

13.11.2007

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка шнырае па свеце ў пошуках грошай 1

14:08, — Палітыка

У лістападзе прэм'ер Дзяржсавета Кітая Вэнь Цзябао наведаў з афіцыйным візітам шэраг былых савецкіх рэспублік. Перад тым, як завяршыць свой ваяж па рэгіёне візітам у Маскву, кітайскі лідэр пабываў у Менску. Заявіўшы пра поўнае супадзенне поглядаў па пытаннях знешняй палітыкі, бакі падпісалі шэраг пагадненняў аб падаванні Беларусі кітайскіх крэдытаў на агульную суму ў 530 млн. даляраў.

На просьбу супрацоўніка Расейскай службы «Голасу Амерыкі» Алекса Кэмпбэла каментуе вынікі візіту кітайскага прэм'ера ў Беларусь, а таксама некаторыя эканамічныя аспекты беларуска-расейскіх стасункаў сябар Экспертнага савета Камітэта Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах, прафесар Вышэйшай школы эканомікі Расеі Андрэй Суздальцаў.

Афіцыйны Менск з вялікай помпай прымаў прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао. СМІ таксама бойка каментуюць намаганні беларускай дыпламатыі і на іншых кірунках – у Паўднёвай Карэі, Іране, Венесуэле. Чым тлумачыцца такі дэманстратыўны ўсплёск знешнеэканамічнай актыўнасці Менска?

– Гэтая актывізацыя адбываецца з прычыны каласальнага недахопу грошай. Грошы Беларусі патрэбныя тэрмінова, катастрафічна. Прывяду маленькі прыклад. Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, нарэшце, прызнаўся, што ў сувязі з крызісам у стасунках з Масквой у выніку актыўнай дзейнасці ўкладчыкаў, якія здымаюць грошы з сваіх рахункаў у банках, беларуская банкаўская сістэма страціла 600 мільёнаў даляраў. Гэта амаль палова золатавалютнага запасу краіны. Значыць, калі б сітуацыя была яшчэ больш абвостраная, то беларуская фінансавая «піраміда» проста развалілася б.

Вось адгэтуль і згаворлівасць Аляксандра Лукашэнкі – грошы прымусілі яго па-іншаму паводзіць сябе з Масквой. Звярніце ўвагу: ён выкленчыў, літаральна выкленчыў у прэм'ера Дзяржсавета КНР 2,7 млн. даляраў бязвыплатнай дапамогі. А гэта ж капейкі. Але, відаць, і такія грошы сёння іграюць ролю для беларускага кіраўніцтва. Там, відаць, вельмі складаная фінансавая сітуацыя, і таму яны літаральна гойсаюць па свеце ў пошуках грошай.

Эксперты кажуць пра «распродаж Беларусі», які пачынаецца. Гаворка ідзе пра прыватызацыю аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. Разам з тым, звяртае на сябе ўвагу непрапарцыйны эканамічнай моцы Расеі ўдзел яе бізнэсу ў спісе патэнцыйных інвестараў у Беларусь. Чым гэта тлумачыцца?

– Беларускае кіраўніцтва ўсе ўмовы развіцця эканамічнай інтэграцыі з Расеяй уганяе ў адзін фармат: роўныя ўмовы гаспадарання беларускіх дзяржпрадпрыемстваў на расейскім рынку. Гэта прадугледжвае допуск беларускіх прадпрыемстваў да ўнутраных расейскіх цэн на энерганосьбіты. У той самы час расейскі бізнэс фактычна не дапушчаны на беларускі рынак. Практычна палова нетарыфных абмежаванняў захоўваецца для расейскіх тавараў або падмяняецца спецімпарцёрамі.

Тыя беларускія эксперты, якія заяўляюць пра тое, што вось-вось у Беларусі пачнецца прыватызацыя, забываюць, што пра гэта гавораць ужо больш як дзесяць гадоў. Ніякай там прыватызацыі не будзе: гэта будуць хітрыя камбінацыі з асобнымі прадпрыемствамі, продаж-перапродаж на наяўныя рахункі, якія належаць Лукашэнку для таго, каб разлічыцца за газ, які ўсё даражэе. Сёння ставіцца задача дацягнуць да наступнага транша ў выплату за расейскую долю ў «Белтрансгазе». Гэта чэрвень наступнага года, вось беларускія ўлады і будуць выкручвацца. Таму казаць пра тое, што ў Беларусі пачнецца прыватызацыя з усімі наступнымі эканамічнымі змяненнямі, падстаў няма.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6035)

30.09, 16:50, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5983)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5825)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4778)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4050)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4035)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3814)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3801)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3513)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3332)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: