9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Еўрапейскі сцяг дапамагае нам вырашаць праблемы»

Віктар Івашкевіч: «Еўрапейскі сцяг дапамагае нам вырашаць праблемы»

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч атрымаў дазвол Менскага гарвыканкама на правядзенне з'езду партыі ў палацы культуры Менскага аўтазавода. Нагадаем, што палітык заяўляў, што ў выпадку, калі ўлады не дадуць памяшкання, з'езд Партыі БНФ пройдзе на Кастрычніцкай плошчы Менска.

«Сёння мне патэлефанаваў начальнік аддзела масавых грамадскіх мерапрыемстваў Менгарвыканкама Эдуард Тамільчык і паведаміў, што ў адказ на маю заяву правесці з'езд Партыі БНФ на Кастрычніцкай плошчы ўлады прапаноўваюць нам ДК МАЗ. Сваю першапачатковую адмову ў памяшканні, адміністрацыя палаца культуры тлумачыць тым, што яны не могуць даваць памяшканне пасля 18.00, бо там запланаваныя іншыя мерапрыемствы. Мы дамовіліся, што яны нам выдзяляць памяшканне з 9 да 18 гадзін 8 і 9 снежня. Менгарвыканкам дасць пісьмовы дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў заўтра. Пасля гэтага я паеду ў ДК МАЗ, і мы складзем афіцыйную дамову на арэнду памяшкання», – паведаміў Віктар Івашкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97

Рашэнне ўлад намеснік старшыні Партыі БНФ тлумачыць наступным чынам: «Гэта называецца «грукай і табе адкрыюць». Сёння трэба быць настойлівым, і тады ўлады пойдуць на саступкі. Сёння Лукашэнка заявіў на нарадзе, што, калі яны не знойдуць грошай, мы страцім усе сацыяльныя заваёвы. Еўрапейскія крэдыты нам жыццёва неабходныя, таму элементарныя дэмакратычныя патрабаванні знаходзяць рашэнне. Гэтай восенню мы паднялі на Еўрапейскім Маршы два сцягі – бел-чырвона-белы і еўрапейскі. Еўрапейскі сцяг сёння дапамагае нам вырашаць праблемы», – лічыць Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках