9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра гандлю: «Павелічэнне цэнаў на малако непазбежнае»

У Беларусі прыняты комплекс мераў для недапушчэння дэфіцыту малочных прадуктаў на ўнутраным рынку. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі на выставе "Продэкспа-2007", якая адкрылася ў Менску.

Паводле яго слоў, Мінгандль выступае за баланс інтарэсаў. "У аднолькавай ступені міністэрства адказнае за выкананне экспартных паставак і дасягненне станоўчага сальда ў знешнім гандлі, а таксама за стабільнае забеспячэнне спажывецкага ўнутранага рынку", – падкрэсліў Міхаіл Свянціцкі.

Для недапушчэння дэфіцыту малочных прадуктаў у Беларусі прынятыя больш жорсткія меры па пастаўцы прадукцыі ў рознічны гандаль. А для горада Менска ўсталяваны абавязковы пералік асартыменту малочных прадуктаў, які павінен прысутнічаць у гандлёвых арганізацыях. "Праблемы забеспячэння гэтымі відамі прадукцыі ўсё-ткі былі", – канстатаваў Міхаіл Свянціцкі.

Міхаіл Свянціцкі таксама адзначыў, што ў сувязі з ростам цэн на малочныя прадукты за межамі рэспублікі ўтрымліваць іх надалей будзе складана. Павелічэнне рознічных цэн на малако непазбежнае, аднак іх трэба выраўноўваць паступова, лічыць ён.

Сярод прынятых мераў першы намеснік міністра назваў рашэнне аб рэалізацыі на экспарт цвёрдых сыроў і сметанковага масла праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, каб усталяваць схаднейшую цану для продажу гэтых відаў прадукцыі на знешнім рынку, пры гэтым не ўшчаміўшы інтарэсы ўнутранага.

Што тычыцца закладкі харчавання ў стабілізацыйныя фонды, да 15 лістапада завершыцца нарыхтоўка аб'ёму сухога малака і мяса свініны. У гэтым Мінгандль запэўніла кіраўніцтва Мінсельгаспрода і аблвыканкамаў. "Тыя аб'ёмы прадукцыі, якія ўсталяваныя ўрадам, у абавязковым парадку будуць закладзеныя", – падкрэсліў ён. Заданне па свініне ўжо было выкананае, але пасля частка нарыхтаванага мяса скарыстаная для рэалізацыі ў школьных сталовых і шпіталях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках