Газ для Беларусі будзе каштаваць 200 долараў?
12
17:20, — Эканоміка
Расійскі газавы манапаліст "Газпром" прагназуе, што ў 2008 годзе сярэднееўрапейскі кошт на прыродны газ складзе 300 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення кампаніі Аляксандр Мядзведзеў, інфармуе “РИА Новости”.
Нагадаем, згодна з беларуска-расійскай дамовай аб пастаўках газу, наша краіна ў наступным годзе будзе плаціць “Газпрому” 67% ад сярэднееўрапейскага кошту.
Калі лічба, названая Мядзведзевым, застанецца без зменаў, Беларусь будзе плаціць 201 долар за тысячу кубаметраў.
Напісаць каментар (12)





