Малако падаражэе яшчэ на 25%
7- 14.11.2007, 14:51
Мінсельгасхарч Беларусі выступае за падвышэнне закупных цэн на малако на 25% яшчэ да канца гэтага года. Пра гэта сёння заявіла першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец.
Паводле яе слоў, з такой прапановай Мінсельгасхарч звярнуўся ў Мінэканомікі і да ўрада краіны, паведамляе БелТА.
"Сёння нельга не падвышаць закупныя цэны, бо яны павялічваюцца ў суседніх дзяржавах, дзе такая ж прадукцыя ўжо ў два разу даражэйшая за беларускую", – сказала Надзея Каткавец.
Паводле яе слоў, калі закупныя цэны на малако не падвышаць, сельгазарганізацыі проста збанкрутуюцца. У гэтай сувязі Мінсельгасхарч настойвае, каб закупныя цэны на малако былі падвышаныя да канца гэтага года.